Пытанне: што будзе, калі купацца ў забароненых месцах?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Дзяніс Жыбарт:

– Варта нагадаць, што ў нашым раёне плаваць дазволена толькі на возеры горада Дзятлава (гарадскі пляж) і ва ўрочышчы Рыбакі (пляж санаторыя “Радон”).

За купанне ў забароненых месцах прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па арт. 24.42 КоАП Рэспублікі Беларусь – штраф у памеры ад адной да трох базавых велічыняў. Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, не варта купацца на так званых “дзікіх пляжах”.

У месцах масавага адпачынку людзей катэгарычна забараняецца распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва, а таксама з’яўленне ў гэтых месцах у стане алкагольнага ап’янення. За дадзеныя правапарушэнні прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па арт. 19.3 КоАП Рэспублікі Беларусь – штраф да васьмі базавых велічыняў.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#РОВД

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Лета-2025. З пытаннямі – да журналіста
Візіт дабрыні

Візіт дабрыні

17 июня, 2025
ГрадусПлюс. Дзе зарадзіць электрамабіль?

Похожие публикации