Пытанне: якая адказнасць прадугледжана за купанне ў забароненых месцах?
Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Сяргей Ігнацік:
– За такое правапарушэнне можна атрымаць штраф ад адной да трох базавых велічыняў. На тэрыторыі Дзятлаўскага раёна дазволенымі месцамі для купання з’яўляюцца толькі гарадскі пляж па вуліцы Фогеля ў райцэнтры і возера паблізу санаторыя “Радон”, якія абсталяваны пастамі ратаўнікоў АСВОД.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga