Пытанне: жыву ў Мінску, а бацькі сталага ўзросту – у адной з вёсак Дзятлаўскага раёна.
Як засцерагчы іх ад махляроў, якія частыя госці ў сельскай мясцовасці?
Адказвае малодшы ўчастковы інспектар міліцыі Ігар Сакольнік:

– Самы надзейны спосаб уберагчы пажылых людзей ад падману – расказаць ім пра найбольш папулярныя махлярскія схемы (“спецаперацыі”, “аварыі”, “блакіраванне карткі”, якімі часта палохаюць тэлефонныя ашуканцы), каб зламыснікам было цяжка ўвайсці ў давер і скрасці грошы.
Простыя правілы бяспекі наступныя:
– абавязковапаведамляцьсваякам пралюбых “гасцей” і прыход чужых асоб. Без выключэнняў – будзе гэта сантэхнік, электрык, газавая або сацыяльная служба, праверка лічыльнікаў ці нехта іншы, можна ператэлефанаваць у адпаведную службу і ўдакладніць, ці запланаваны такі візіт;
– не набываць тавар з рук у незнаёмых людзей (бялізну, адзенне і г. д.), не падпісваць дакументы;
– скласці спіс неабходных кантактаў сваякоў і экстранных службаў не толькі ў мабільным тэлефоне, але і размясціць іх на бачных месцах каля стацыянарнага тэлефона;
– абавязкова абсталяваць уваходныя дзверы ланцужком: праз вочка практычна немагчыма разгледзець дакументы або пасведчанні, а ланцужок створыць бар’ер для непажаданага госця.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga