Пытанне: якая адказнасць прадугледжана заўчыненне хатняга гвалту?
Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Дзмітрый Плаўскі:
– Штогод кожнае чацвёртае забойства ўчыняецца блізкімі людзьмі. Нярэдка імі становяцца ціхія, спакойныя члены сям’і хатняга агрэсара, якія стаміліся ад пастаянных здзекаў. За ўчыненне хатняга гвалту прадугледжана адказнасць, уключаючы крымінальную.
Нанясенне лёгкіх цялесных пашкоджанняў( па артыкуле 153 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь) караецца арыштам на тэрмін ад 3-х месяцаў.
За наўмыснае прычыненне болю спосабамі, якія выклікаюць асаблівыя фізічныя і псіхічныя пакуты пацярпелага або сістэматычнае нанясенне пабояў, прадугледжана пакаранне да 5 гадоў пазбаўлення волі.
Максімальнае пакаранне за гвалт, спалучаны з наўмысным прычыненнем менш цяжкага цялеснага пашкоджання, – пазбаўленне волі на 3 гады, гвалт з наўмысным прычыненнем цяжкага цялеснага пашкоджання – ад 4 да 8 гадоў.
Забойства караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 8 да 25 гадоў, пажыццёвым зняволеннем або смяротным пакараннем.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga