Пытанне: нядаўна размясціла аб’яву аб продажы шафы на платформе “Куфар”, “пакупнікі” адгукнуліся адразу, гатовыя ўсё купіць без папярэдняга агляду, што мяне здзівіла.

Тое, што гэта махляры, падказала знаёмая, у апошні момант засцерагла ад страты грошай. Раскажыце, як сябе паводзіць на гандлёвых інтэрнэт-платформах, каб не быць падманутымі?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Аляксандр Лішык:

– Цяпер актуальнай праблемай з’яўляецца здзяйсненне крадзяжоў грашовых сродкаў у грамадзян шляхам куплі-продажу ў iнтэрнэце тавараў з нізкім коштам, якія былі ў выкарыстанні.

Часта ашуканцы размяшчаюць на інтэрнэт-сайтах, у месенджарах, інтэрнэт-магазінах інфармацыю аб продажы тавару з ніжэйшым коштам, чым у іншых прадаўцоў, атрымліваюць перадаплату і не адпраўляюць тавар ці, наадварот, выдаюць сябе за пакупнікоў, перанакіроўваючы прадаўца на падстаўны сайт, дзе той запаўняе рэквізіты банкаўскай карткі і страчвае грошы з яе баланса. Нагадаем некалькі правілаў, каб засцерагчыся ад махляроў у інтэрнэт-магазінах:

* не паведамляйце рэквізіты банкаўскай карткi або коды верыфікацыі плацежных сэрвісаў невядомым;

* рэгулярна абнаўляйце антывірусную праграму на камп’ютары і мабільным тэлефоне;

* не ўводзьце даныя банкаўскай карткі з камп’ютараў агульнага карыстання;

* выкарыстоўвайце для аплаты сістэму анлайн-банкінгу вашага банка;

* падключыце sms-паведамленні да вашай банкаўскай карткі, каб заўсёды ведаць пра ўсе аперацыi па ёй;

* не адкрывайце падазроныя спасылкі з пiсьмаў і sms ад незнаёмых адпраўнікаў;

* выкарыстоўвайце віртуальную клавіятуру для ўводу лагіна і пароля да асабістага кабінета сэрвісаў электронных плацяжоў;

* калі вы страцілі тэлефон, на які прыходзяць коды верыфікацыі вашага плацежнага сэрвісу, неадкладна заблакуйце сім-карту;

* выкарыстоўвайце для плацяжоў у iнтэрнэце толькі карты з 3d-secure;

* помніце, што ні адзін з плацежных сэрвісаў не патрабуе аплаты камісіі ад атрымальніка перавода.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации