Пытанне: ці можна забраць сабе рэч, якую знайшоў на вуліцы?
Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Дзяніс Барук:
– Аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама нагадвае, што за прысваенне знойдзенай заведама чужой маёмасці прадугледжаны штраф у памеры да пяці базавых велічыняў.
Для выяўлення ўласніка знойдзенай маёмасці неабходна звярнуцца ў аддзел унутраных спраў райвыканкама. Калі асобу, якая згубіла маёмасць, не ўстановяць на працягу шасці месяцаў, то знойдзеная рэч будзе перададзена ў законнае валоданне таму, хто яе знайшоў.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga