Пытанне: якая адказнасць прадугледжана за пражыванне без рэгістрацыі або без дакументаў, якія пацвярджаюць асобу?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Аляксандр Скварчынскі:

– Згодна з ч. 1 арт. 24.33 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, за пражыванне без рэгістрацыі па месцы жыхарства або па месцы знаходжання ў выпадках, калі рэгістрацыя па месцы знаходжання з’яўляецца абавязковай, прадугледжаны штраф у памеры да трох базавых велічыняў. За тое ж дзеянне, учыненае паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое ж парушэнне, –  штраф у памеры ад дзвюх да чатырох базавых велічыняў. Згодна з ч. 3 арт. 24.33 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, пражыванне без дакументаў, якія пацвярджаюць асобу грамадзян Рэспублікі Беларусь, або па несапраўдных дакументах, якія пацвярджаюць асобу, караецца штрафам у памеры да чатырох базавых велічыняў.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации