Пытанне: што можна рабіць, а што забаронена ў час адпачынку на гарадскім пляжы?
Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Віктар Лазута:

– У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам асобам, якія наведваюць пляжы, забараняецца:
– купацца ў не абсталяваных для гэтага месцах, а таксама ў цёмны час сутак;
– ужываць алкагольныя напоі, наркатычныя і псіхатропныя сродкі, таксічныя і атлумляючыя рэчывы;
– купацца ў стане алкагольнага ап’янення;
– заплываць за буйкі, падплываць да судоў і аб’ектаў, якія рухаюцца па вадзе;
– узбірацца на знакі, буі і іншыя прадметы;
– плаваць на рэчах, не прыстасаваных для гэтага;
– падаваць падманныя сігналы трывогі;
– пакідаць адных дзяцей да 14 гадоў;
– мыць у вадзе бялізну і транспартныя сродкі.
За парушэнне гэтых патрабаванняў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Акрамя таго, бяспечныя паводзіны на вадзе могуць каштаваць вам жыцця.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga