Тэма Вялікай Айчыннай вайны з году ў год застаецца вядучай у дзейнасці Дзятлаўскай раённай бібліятэкі.
Такія знамянальныя даты, як 80-годдзе вызвалення Беларусі і Дзятлаўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, надалі новы імпульс гісторыка-патрыятычнай рабоце ўстановы.
Бібліятэка шмат часу працуе па зборы дакументаў, назапашванні інфармацыі на розных носьбітах і распаўсюджванні сярод чытачоў матэрыялаў пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна. Апошнім часам стварэнне электронных краязнаўчых баз даных стала адным з кірункаў работы. На сайце раённай бібліятэкі размешчаны база даных “Дарогамі вызвалення Дзятлаўшчыны”, электронная база даных “Фота з сямейнага альбома ветэрана”.
Аддзелам абслугоўвання і інфармацыіраспрацаваны патрыятычны праект “Нам жыць і помніць”, у рамках якогапраходзяць разнастайныя мерапрыемствы. У фае бібліятэкі экспануецца тэматычная выстава “Пераможнай даце – 80 гадоў”, якая на працягу года будзе папаўняцца новымі матэрыяламі і дакументамі.Увазе карыстальнікаў на сайце прадстаўлена анлайн-віктарына “Ты выстаяў, мой край родны”.
Супрацоўнікі аддзела прымаюць удзел у раённым праекце “Гартаючы гісторыі старонкі” і абласных патрыятычных акцыях. Прайшла анлайн-акцыя “Напішы пісьмо салдату” і анлайн-рэпартаж “Дарогамі вайны. Маршрутамі Перамогі”.
Бібліятэка захоўвае падшыўкі раённай газеты “Перамога” з 1958 года.Артыкулы пра гады Вялікай Айчыннай вайны на Дзятлаўшчыне ўвойдуць у краязнаўчы альбом-памятку “Каб пакаленні помнілі…”: з успамінаў жыхароў.
Гэтыя звесткі дапамагаюць нам, сучаснікам, лепш зразумець падзеі вайны і сэрцам адчуць боль і трагедыю роднай зямлі.
Марына КРУПІЦА,
бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил педагогических работников с профессиональным праздником - Днем учителя. Об этом…
Помочь тем, кто нуждается в заботе, познакомиться с профессией спасателя и найти друзей среди юных…
Уважаемые учителя, преподаватели и ветераны педагогического труда! От имени Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь и…
Залатая восень прыйшла з цэлым букетам выдатных святаў, пачэснае месца сярод якіх займае Дзень настаўніка…
Віншуем вас з Днём настаўніка – святам тых, для каго сэнсам жыцця стала служэнне высакароднай…
Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…