Штогод 22 сакавікабеларусы ўшаноўваюць памяць спаленых у 1943 годзе жыхароў вёскі Хатынь і ўсіх вёсак, знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама мірных беларусаў, якія загінулі ў тыя страшныя гады.Сёлета дзятлаўчане далучыліся да акцыі “Прыйдзі і пакланіся”, прымеркаванай да 83-й гадавіны Хатынскай трагедыі, якая праходзіла каля мемарыяла “Дзеці ліхалецця” ў райцэнтры.

На мітынг-рэквіемсабраліся прадстаўнікі раённай улады, сілавых структур, працоўных калектываў райцэнтра, духавенства, вучні школ горада, каб ушанаваць памяць землякоў, якія сталі ахвярамі фашыстаў у страшныя ваенныя гады.

– Цяжка ўявіць, што маглі адчуваць людзі, якія перажылі гэтую жудасную трагедыю, – звярнуўся да прысутных старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. – Страшна, што доля Хатыні не абышла ні адзін з раёнаў Беларусі, у тым ліку ў нашым фашыстамі і іх саўдзельнікамі было знішчана сем вёсак, часткова разбурана яшчэ шмат, 423 хаты спалілі, 1149 жыхароў загінулі толькі ў гэтых сямі вёсках. На жаль, фашызм зноў падымае галаву, у некаторых краінах імкнуцца зрабіць ледзь не героямі тых, хто знішчаў мірных людзей. Таму ў такія дні, як сёння, мы павінны збірацца, каб падобныя трагедыі больш не паўтараліся, каб не было перавагі адной нацыі над другой, не гінулімірныя людзі, у тым ліку дзеці.

Благачынны Дзятлаўскай царкоўнай акругі іерэй Іаан Кісельі настаяцель касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў горадзе Дзятлаве ксёндз-пробашч Андрэй Лішко заклікалі маладое пакаленне і дарослых заўжды помніць трагічныя старонкі нашай гісторыі і берагчы мір на Зямлі, любіць адзін аднаго, прыходзіць на дапамогу. Яны памаліліся за ўсіх бязвінна загінулых у ваенныя гады.

Шчырыя словы смутку і жалю пра Хатынскую трагедыю прагучалі ў выступленні навучэнцаў сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы:

– Наша задача – не даць попелу Хатыні астыць у нашай памяці. Пакуль мы помнім – яны жывыя. Пакуль мы гаворым пра гэта – гэта не паўторыцца.

Абавязак сучаснікаў – свята захоўваць памяць аб загінулых, абараняць праўду аб трагедыі Вялікай Айчыннай вайны, зберагчы і ўмацаваць адзінства нашай краіны. Брацкія магілы і мемарыялы нагадваюць нам аб тым, што мы ніколі не павінны дапусціць паўтарэння падобных падзей. У пацвярджэнне гэтаму дзятлаўчане ўшанавалі памяць ахвяраў генацыду хвілінай маўчання, усклалі кветкі да мемарыяла “Дзеці ліхалецця”.

Мітынгі-рэквіемы, прысвечаныя памяці ахвяраў Хатынскай трагедыі, таксама прайшлі ў сельскіх саветах Дзятлаўшчыны.

Святлана ГРЫШЫНА

Фота Наталлі АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации