Вечар сустрэчы, вечар спаткання,
Вечар надзей, спадзяванняў, чакання,
Слоў самых шчырых, добрых і ветлых,
Яркіх, адкрытых усмешак прыветных.
Вечар сустрэчы – гэта юнацтва,
Гэта любімая школа і брацтва
Класа, сяброў, што правераны часам,
Тут жа збіраюцца самыя “нашы”.
Тут успаміны, настаўнік любімы –
Сёння мы разам, мы сэрцам адзіны.
Мы зноў вярнуліся, памаладзелі,
Быццам бы школьную форму надзелі.
Селі за парты, разгорнуты сшыткі,
Лёс перапішам, магчыма, начыста.
Дзелімся планамі і дасягненнем –
Не адлятай жа так хутка, імгненне!
Вечар сустрэчы – найлепшае свята,
І на ўсмешкі, на радасць багата.
Што нам марозы, пранізлівы вецер –
Душы сяброў яркай зоркаю свецяць.
Алена АБРАМЧЫК,
ветэран педагагічнай працы
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga