Развіццё інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій дало грамадзянам Рэспублікі Беларусь магчымасць электроннага ўзаемадзеяння з рознымі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі.
Больш падрабязна пра выкарыстанне электроннай формы зваротаў расказала намеснік начальніка аддзела па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў райвыканкама Марына Панкевіч:
– У сувязі з уступленнем у сілу змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года № 300-3 “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў” электронныя звароты падаюцца ў Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт і іншыя дзяржаўныя органы і арганізацыі з дапамогай дзяржаўнай адзінай інтэграванай рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асобаў “Звароты. бел”, і праз гэты ж партал заяўнікі атрымліваюць адказы на іх.
Электронны спосаб падачы зваротаў становіцца ўсё больш папулярным. Перавагу яму людзі аддаюць з-за хуткасці перадачы інфармацыі, камфорту ў выкарыстанні, эканоміі часу і рэсурсаў.
Раней закон прадугледжваў іншы спосаб падачы электронных зваротаў: праз накіраванне іх на адрас электроннай пошты арганізацыі або размяшчэнне ў спецыяльнай рубрыцы на афіцыйным яе сайце ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт. Цяпер таксама сустракаюцца выпадкі накіравання грамадзянамі і арганізацыямі зваротаў на электронную пошту дзяржаўных органаў і арганізацый, аднак падобныя звароты нельга прызнаць ні электроннымі, ні пісьмовымі. Таму звароты, якія паступаюць менавіта такім спосабам, не падлягаюць разгляду па сутнасці.
З’яўленне электронных зваротаў дало новыя магчымасці для грамадзян і арганізацый. Новы фармат зрабіў працэс падачы зваротаў больш зручным і хуткім, паколькі электронная форма не патрабуе фізічнай прысутнасці заяўніка ва ўстанове, куды ён звяртаецца, або адпраўкі дакументаў поштай. Галоўная перавага электронных зваротаў заключаецца ў іх імгненнай дастаўцы і магчымасці вырашэння пытанняў у найкарацейшыя тэрміны. Электронныя звароты скарачаюць і час апрацоўкі, паколькі і адказы на іх можна перадаваць у электронным фармаце без неабходнасці траты часу на фізічную дастаўку. Гэта дазваляе органам улады разглядаць пытанні грамадзян і юрыдычных асобаў і адказваць на іх больш хутка і эфектыўна, знізіць траты на апрацоўку і захоўванне папяровых дакументаў, на паштовыя расходы. Акрамя таго, электронныя звароты спрыяюць большай даступнасці і адкрытасці дзяржаўных органаў для насельніцтва, бо можна звяртацца са сваімі праблемамі з любога месца, дзе ёсць доступ да інтэрнэту, і ў любы час, у тым ліку нерабочы.
У цэлым выкарыстанне электроннай формы стала значным крокам наперад у сферы зваротаў і адчувальна паляпшае ўзаемадзеянне грамадзян і інстытутаў улады.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…
Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…
Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…