Васілій Шпакоўскі: “Удзячны кожнаму работніку”

Прафесійнае свята невялікі калектыў Дзятлаўскага філіяла камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблпаліва” сустракае з новымі дасягненнямі і пазітыўным настроем.

Аб надзённых клопатах, планах і людзях расказаў дырэктар падраздзялення Васілій Шпакоўскі.

– Што сёння ўяўляе сабой ваша арганізацыя?

– Мы забяспечваем паліўнымі рэсурсамі насельніцтва ўсяго Дзятлаўскага раёна, у тым ліку трох пасёлкаў і райцэнтра. Дзякуючы зладжанай рабоце механізатара па падвозцы дроў Сяргея Мілевіча, бензапільшчыка Аляксандра Гурскага, дрываколаў Валерыя Радзюка, Сяргея Іоды, а таксама вадзіцеляў па адвозцы дроў і брыкету Браніслава Ермаловіча і Аляксандра Вашко наш філіял у дні максімальнай нагрузкі здольны адгружаць і дастаўляць на аб’ект да 25-30 кубаметраў гатовых колатых дроў. Філіял атрымлівае заказы на выраб піламатэрыялаў як з нашага, так і са Слонімскага, Лідскага, Навагрудскага раёнаў і горада Гродна, прафесійна і якасна іх вырабляюць станочнікі Мікалай Блоцкі і Васілій Кавальскі. У асартыменце дошкі, брус, вырабленыя як з матэрыялу арганізацыі, так і з нашага. Адказна, уважліва і сумленна працуюць нашы шаноўныя работніцы адміністрацыі філіяла, да якіх няма нараканняў ні ў нас, ні ў кантралюючых органаў.

– Што важнага адбылося за год у жыцці філіяла?

– За гэты час мы істотна абнавілі матэрыяльна-тэхнічную базу: у нас з’явіўся свой аўтамабіль-сартыментавоз з прычэпам, на якім перавозім дзелавы лес і колатыя дровы, таксама ён працуе па дагаворы ў Дзятлаўскім лясгасе. Напрыканцы мінулага года набылі драбільную машыну: дробім і пастаўляем пілавінне прадпрыемствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі Дзятлаўскага, Навагрудскага, Іўеўскага і Зэльвенскага раёнаў. Працуем па запытах, у сярэднім вырабляем у месяц да 1000 кубаметраў сыравіны.

– Святочны дзень – добрая нагода сказаць словы ўдзячнасці і віншавання. Каму яны адрасаваны сёння?

– Найперш хачу падзякаваць тым людзям і арганізацыям, якія заўжды нас падтрымліваюць.  Гэта старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі, генеральны дырэктар УП “Гроднааблпаліва” Іван Крахмальчык, начальнік Дэпартамента аховы МУС Аляксандр Шэпелеў, пры падтрымцы якога мы атрымалі такі неабходны для  работы ў лесе аўтамабіль “Ніва”, а таксама кіраўнікі прадпрыемстваў Дзятлаўшчыны, з якімі працуем на агульны вынік.

Удзячны нашаму дружнаму зладжанаму калектыву, людзям з залатымі рукамі і вялікім сэрцам, без якіх не было б гэтых поспехаў. Паважаныя калегі, сябры, шчыра віншую вас са святам і жадаю, каб усе вашы прафесійныя амбіцыі рэалізаваліся, каб работы прыносіла задавальненне і радасць. Упэўнены, што дзякуючы агульным намаганням наша прадпрыемства з яго патэнцыялам зможа дастойна зарэкамендаваць сябе. Жадаю плёну ва ўсіх пачынаннях, чыстага і мірнага неба, здароўя вам і вашым блізкім.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Ведае ўчастковы. Званок з незнаёмага нумара? Пакладзіце трубку

Пытанне: мне патэлефанавалі і прапанавалі задэклараваць грашовыя сродкі. Мяркую, што гэта махляры. Як паводзіць сябе…

3 часа ago

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

16 часов ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

17 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

18 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

18 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

18 часов ago