Васіль Сцяпура: “Узгадалі людзей, якія кавалі поспех рэгіёна”

У Гродне прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 80-годдзю Гродзенскай вобласці.

У ліку шаноўных гасцей іх наведалі прадстаўнікі кіраўніцтва вобласці і раёнаў розных часоў.

На сустрэчу быў запрошаны і выхадзец з Дзятлаўшчыны Васіль Сцяпура, які працяглы час кіраваў у нашым раёне калгасам “1 Мая” (сёння КСУП “Жукоўшчына”), паспяхова працаваў кіраўніком Воранаўскага раёна і добра праявіў сябе на пасадзе першага намесніка старшыні Гродзенскага аблвыканкама, з’яўляўся дэпутатам. Васіль Ігнатавіч расказаў, як іх прымалі ў Гродне і аб чым ішла гаворка на сустрэчы кіраўніцтва рэгіёна:

– На мерапрыемства ў абласной філармоніі запрасілі нямала выдатных дзеячаў Гродзеншчыны, у тым ліку людзей, занесеных у Кнігу Славы вобласці. Аб тым, што прыём ажыццяўляўся на самым высокім узроўні, сведчыла тое, што да святкавання далучыліся асабіста старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік, памочнік Прэзідэнта па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў. Рады быў пабачыцца з калегамі, якія некалі таксама працавалі ў аблвыканкаме. У час сустрэчы гучалі выступленні кіраўніцтва вобласці, словы ўдзячнасці і віншавання, якія чаргаваліся з добрымі песнямі. Узгадалі людзей, якія кавалі поспех рэгіёна, стаялі ля вытокаў лепшых вынікаў і дасягненняў Гродзеншчыны. Атмасфера была ўтульнай, сяброўскай і прыемнай. Свята прадоўжылася ў аблвыканкаме, дзе да нас далучыліся кіраўнікі раёнаў Гродзенскай вобласці, наш зямляк віцэ-прэм’ер Юрый Шулейка, прадстаўнікі духавенства, а таксама замежныя госці. Усіх яшчэ раз павіншавалі і ўручылі памятныя падарункі. Гучала шмат добрых слоў ад тых, хто будаваў гісторыю і сучаснасць нашага краю.  Я таксама меў магчымасць выступіць.

– Аб чым вы гаварылі ў сваім выступленні?

– Я ўзгадаў выдатных кіраўнікоў, з якімі давялося працаваць у адной камандзе. Успомніў той дзень, калі на Гродзеншчыне першыя ў Беларусі намалацілі мільён тон зерня. Павіншаваць нас усіх з гэтым дасягненнем прыляцеў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. У падарунак дарагому госцю ад гродзенцаў уручылі каравай дыяметрам метр, на ім вялікімі літарамі было напісана: “Гродзенская вобласць – мільён тон зерня”. Нам удалося прыемна ўразіць Прэзідэнта! І работай, і караваем. Ён павіншаваў аграрыяў з дасягненнем і падзякаваў кіраўніцтву вобласці за работу. Гады ідуць, а такія моманты будуць помніцца ўсё жыццё.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

30 минут ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

39 минут ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

50 минут ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

4 часа ago

С 19 июня за борщевик и золотарник на участке будет грозить штраф до 10 базовых величин

Новые нормы закреплены в Кодексе об административных правонарушениях. В первую очередь речь идёт о борщевике…

7 часов ago

«Ночь провели спокойно». Медики о состоянии пострадавших в Брянской области пациентов

Состояние всех пострадавших в Брянской области пациентов после первой проведенной в учреждениях здравоохранения Минска ночи…

7 часов ago