Васіль Пяцюк: “Даём зваротную сувязь жыхарам раёна”

Жыллёва-камунальная гаспадарка – адна з самых “гарачых” сфер раёна: яе работа непарыўна звязана з камфортам жыцця насельніцтва.

І тое, наколькі своечасова і ў якім аб’ёме камунальнікі рэагуюць на запыты грамадзян, уплывае на работу ўсёй сістэмы. Як адзначыў дырэктар Дзятлаўскага РУП ЖКГ Васіль Пяцюк, істотны працэнт зваротаў закранае пытанні ўтылізацыі цвёрдых камунальных адходаў:

– Камунальная служба пастаянна дае зваротную сувязь грамадзянам раёна, па магчымасці ідзём насустрач, вырашаем праблемы. Напрыклад, нядаўна да нас звярнулася жыхарка мікрараёна вуліц Чырвонаармейскай – Перамогі, якую клапаціла размяшчэнне кантэйнернай пляцоўкі для цвёрдых камунальных адходаў блізка ад тарца дома. Каб вырашыць праблему, мы перанеслі кантэйнерную пляцоўку далей ад дома, кантэйнеры, у якіх скончыўся тэрмін эксплуатацыі, замянілі на новыя з крышкамі. Акрамя таго, была заліта пляцоўка і ўсталявана новая агароджа, графік вывазу цвёрдых камунальных адходаў перагледжаны на больш зручны для мясцовых жыхароў.

Заўважым, што Дзятлаўскім РУП ЖКГ планава робіцца шмат для павышэння якасці абслугоўвання насельніцтва, у тым ліку ўтылізацыі адходаў. Толькі за апошні месяц у Дзятлаве адпаведна санітарным нормам былі заменены на новыя 30 кантэйнераў для цвёрдых камунальных адходаў. Таксама ў кожным мікрараёне жылой забудовы ўсталяваны кантэйнеры для збору другаснай сыравіны.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#НАШАЛЕПШАЕ #НАШЕЛУЧШЕЕ

administrator

Recent Posts

Водные игры небезопасны

Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…

2 часа ago

Прыём грамадзян

16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

2 часа ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

16 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

17 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

18 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

18 часов ago