Вострыя рэспіраторныя інфекцыі – захворванні, якія перадаюцца паветрана-кропельным шляхам і выклікаюцца вірусамі  і бактэрыямі.

У асноўным узбуджальнікі вострых рэспіраторных інфекцый перадаюцца ад чалавека да чалавека праз кашаль або чханне хворага.

З дапамогай захавання асабiстай гiгiены можна папярэдзіць распаўсюджванне ўзбуджальнікаў, якія выклікаюць рэспіраторныя інфекцыі. Асноўныя рэкамендацыі для насельніцтва:

  • пазбягайце блізкага кантакту з людзьмі, у якіх сімптомы высокай тэмпературы, кашлю;
  • пазбягайце шматлюдных месцаў або скараціце час знаходжання ў шматлюдных месцах;
  • імкніцеся не дакранацца да рота і носа;
  • часцей мыйце рукі вадой з мылам ці выкарыстоўвайце сродак для дэзынфекцыі рук на спіртавой аснове;
  • павялічце прыток свежага паветра ў жылыя памяшканнi, як мага часцей адчыняйце вокны;
  • прытрымлівайцеся здаровага ладу жыцця.

Рэкамендацыі для людзей з сімптомамі ВРІ і грыпу:

пры дрэнным самаадчуванні варта заставацца дома і выконваць рэкамендацыі доктара, па магчымасці трымацца ад здаровых людзей на адлегласці метра;

адпачывайце, прымайце вялікую колькасць вадкасці;

закрывайце рот і нос пры кашлі або чханні насоўкай або аднаразовымі сурвэткамі.

Таццяна КАСІЛА,
памочнік доктара-эпідэміёлага Дзятлаўскага райЦГЭ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Як дружна пырснулі сады…
Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!
Святлана Лагута: “Здаровы сэнс перамог”
Предыдущая новость

Следующая новость

Похожие публикации