Усё далей ад нас вайна, усё складаней адшукаць сведкаў тых далёкіх падзей, усё радзей на старонках газет з’яўляюцца фотаздымкі ветэранаў, з якімі можна сустрэцца і пагутарыць, даведацца пра тое, як усё было на самой справе тады, у гады страшнага ліхалецця.

Але ёсць дакументы, архівы нашага краязнаўчага музея, падшыўкі старых газет. Ёсць памяць, яна жыве і гаворыць з намі.

Трымаю ў руках копію характарыстыкі на Валянціна Сцяпанавіча Біцько, знятую з арыгінала 9 красавіка 1975 года. У характарыстыцы не толькі кароткія звесткі біяграфіі Валянціна Сцяпанавіча, але і ўвесь яго баявы шлях.

Па нацыянальнасці ўкраінец, нарадзіўся ў вёсцы Вялікая Султанаўка Васількоўскага раёна Кіеўскай вобласці. Працоўную біяграфію пачаў у 1938 годзе пасля заканчэння Кіеўскага воднага тэхнікума. У 1939 годзе быў прызваны ў рады Савецкай Арміі і залічаны курсантам Астраханскага стралковага вучылішча.

Вялікую Айчынную вайну Валянцін Біцько сустрэў камандзірам узвода ў горадзе Дзвінску Літоўскай ССР. Трапіўшы ў канцы 1941 года ў палон, уцякае з лагера ваеннапалонных і дабіраецца да вёскі Вензавец Дзятлаўскага раёна, дзе некаторы час жыве ў сям’і Алены Губар. Пазней сустракаецца з такімі ж акружэнцамі, уключаецца ў актыўную партызанскую барацьбу.

Нагадаем аперацыі, у якіх удзельнічаў Валянцін Біцько, што былі праведзены на пачатку партызанскай вайны на Дзятлаўшчыне, у 1942 годзе: у складзе чатырох чалавек нападае на малочны пункт і гміну ў вёсцы Накрышкі; удзельнічае ў раздачы маёнтка Парэчча сялянам; арганізоўвае напад на паліцэйскі гарнізон Ражанка, група здабывае шмат зброі, знішчае малочны завод; удзельнічае ў разгроме спіртзавода ў вёсцы Жукоўшчына, спіртзавод выведзены са строю; кіруе боем адной з груп каля вёскі Шчара, захоплена шмат зброі і боепрыпасаў; на пасадзе начальніка штаба кіруе боем каля мястэчка Казлоўшчына, у выніку забіта 56 немцаў і паліцаяў; кіруе штурмам нямецка-

паліцэйскага гарнізона ў Рудзе Яварскай; кіруе боем на рацэ Шчара, забіта каля 800 нямецкіх салдат.

За гады вайны Валянцін Біцько быў начальнікам штабоў партызанскіх атрадаў “Барацьба”, “Перамога”, камандзірам Ленінскага атрада Ленінскай партызанскай брыгады. Пакінуў праслаўлены партызан таксама і ўспаміны пра тыя грозныя гады. Вось адзін з эпізодаў, пра які расказаў Валянцін Сцяпанавіч.

“Аднойчы летам нямецкае камандаванне даведалася, што ў вёску Пацаўшчына часта прыходзяць партызаны. Бургамістр Дзятлава паслаў туды атрад у складзе сарака чалавек, каб арганізаваць засаду на партызан. Жыхары вёскі былі ўстрывожаны. Сувязныя паведамілі партызанам пра небяспеку. Камандзір партызанскай брыгады выслаў групу аўтаматчыкаў для ліквідацыі нямецкага атрада.

Ноччу, у непагадзь, аўтаматчыкі абышлі вёску і ўмацаваліся на могілках. Немцы цэлую ноч дарэмна прасядзелі ў засадзе. Раніцай, змораныя і злыя, яны вярталіся ў Дзятлава. Як толькі падышлі да могілак, іх сустрэў аўтаматны агонь. З сарака чалавек, што былі ў варожым атрадзе, толькі шасцёра засталіся жывымі. Яны здаліся ў палон”.

Імем Валянціна Сцяпанавіча Біцько названа адна з вуліц нашага горада. І сёння, у 100-годдзе з дня нараджэння партызанскага камандзіра, мы гаворым: ваш подзвіг не забыты.

Алена АБРАМЧЫК,
старшы навуковы супрацоўнік Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

50 минут ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

5 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

6 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

23 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

23 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago