Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на франтах Вялікай Айчыннай вайны разам з мужчынамі, праяўляючы адвагу, гераізм і любоў да Радзімы.

Марыя Пятроўна Глебава (у дзявоцтве – Някрасава)

Ураджэнка Сталінградскай вобласці, якую звілістая стужка лёсу прывяла ў блакітнавокую Беларусь, дзе яна жыла ў сям’і пляменніка ў вёсцы Таркачы Дзятлаўскага раёна. У час вайны ў нашай краіне загінуў і быў пахаваны яе бацька, франтавы салдат. Зменлівы лёс прыгатаваў Марыі Пятроўне жыццё, багатае на падзеі, падарожжы, уражанні, але, на жаль, не менш насычанае выпрабаваннямі, галоўным з якіх стала вайна.

Сям’я Някрасавых, дзе гадавалися шасцёра дзяцей, жыла ў станіцы Лукаўской Няхаеўскага раёна Сталінградскай вобласці. Дарослыя працавалі ў мясцовым калгасе, бацька быў ударнікам працы.

Страшная вестка аб пачатку Вялікай Айчыннай вайны ясным чэрвеньскім днём сабрала жыхароў навакольных вёсак. Да насельніцтва звярнуўся старшыня сельскага савета. Жанчыны плакалі, разумеючы, што іх мужы і сыны павінны ісці на фронт, многія з якіх не вернуцца, што наспеў ураджай, які трэба збіраць да апошняга коласа.

У першыя дні вайны Някрасавы развітваліся з бацькам, які пайшоў ваяваць добраахвотнікам разам з такімі ж працаўнікамі, як ён сам, хто яшчэ нядаўна вырошчваў збожжа, будаваў заводы і працаваў на машынах, а цчпер павінен быў абараняць сваіх маці, жонак і дзяцей, Радзіму ад ворага.

– Тату адвезлі на Урубінскі вакзал, — успамінала ў размове Марыя Пятроўна. – Каля ваеннага цягніка раздаўся жаночы стогн, дзіцячы плач, ён да гэтага часу гучыць у мяне ў вушах як трывога. Бацька абняў нас, пацалаваў і пабег, каб паспець на цягнік. Гэта быў апошні раз, калі мы яго бачылі. Наша сям’я атрымала вестку аб тым, што бацька паранены, што шпіталь, дзе ён лячыўся, быў разбамбаваны восенню 1945 года. Праз шмат гадоў пасля вайны мы з малодшым братам знайшлі яго магілу ў Беларусі, у Магілёўскай вобласці.

Марыя Пятроўна, як толькі ёй споўнілася васямнаццаць, разам з сяброўкамі запісалася добраахвотніцай на фронт. Дзяўчат адправілі на курсы ў Сталінград. Горад на Волзе быў у руінах. Сумная карціна ўсяліла ў маладыя душы велізарную нянавісць да ворагаў, жаданне выгнаць іх з роднай зямлі. Пасля курсаў Марыя Някрасава служыла ў артылерыйскім зенітным палку.

– Ішлі гарачыя баі, – успамінала былая франтавічка. – На працягу сутак нам даводзілася разварочваць зеніткі на нямецкія танкі і пяхоту. Як толькі адбівалі наземную атаку ворага, зеніткі зноў накіроўвалі стваламі ў неба. Удзельнічалі ў баях за Таганрог, вызвалялі Новачаркаск, Шахты, Адэсу. У Адэсе было сапраўднае пекла: бамбардзіроўшчыкі наносілі ўдар за ўдарам, парахавы попел ад выбухаў бомбаў і залпаў зенітак не паспяваў асядаць, выядаў вочы. Нашы рукі мёртва трымаліся за планкі прыцэлаў, агонь вёўся няспынна. Толькі калі надыходзіла цішыня, у якой раздаваліся стогны параненых, мы разумелі, што яшчэ жывыя…

У 1944-ым пры медсанбаце адной з вайсковых часцей яфрэйтар Някрасава скончыла курсы медыцынскіх сёстраў, стала санінструктарам 485-га зенітнага артпалка. Па ўспамінах франтавічкі, асабліва цяжкім выдалася вызваленне Малдавіі. Ішлі жорсткія баі. Марыя поўзала ад зеніткі да зеніткі, перавязвала параненых, шаптала кожнаму з іх: “Пацярпі, браток, хутка пераможам”. Людзі цярпелі, нават стараліся дапамагчы санінструктару, каб лягчэй было цягнуць іх на плашч-палатцы. Байцы верылі ў хуткую перамогу.

Аднойчы дзяўчыне і самой давялося зазірнуць у вочы смерці. Полк Някрасавай фарсіраваў Паўднёвы Буг. У раёне горада Мікалаева паром трапіў пад бамбёжку, Марыю ўзрывам адкінула далёка ў ваду, якая “кіпела” ад асколкаў. Дзяўчыну ўратавала ўменне плаваць.

Дамоў Марыя Пятроўна вярнулася ў верасні 1945 года. За ўдзел у баявых дзеяннях узнагароджана медалямі “За баявыя заслугі”, ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалём “За перамогу над Германіяй”, да іх за мірныя гады далучыліся шматлікія юбілейныя ўзнагароды.

Анастасія Іванаўна Салікава

Нарадзілася ў 1926 годзе. З 1943 года працавала на шахце ў Карагандзе падрыўніком.

– На фронце партызаны ўзрывалі цягнікі, а мне давялося падрываць вугаль, – узгадвала жанчына. – Пасля выбуху вугальная сцяна руйнавалася, вугаль грузілі на спецыяльную стужку і вывозілі на паверхню. Так я працавала да 1945 года. У гэтым годзе 1 мая адбыўся выбух на шахце, і ўся змена загінула, нас адправілі разбіраць завалы. Там знайшла свій вечны спачын і мая сястра Рыма.

За сваю дзейнасць работніца тылу Анастасія Салікава была ўзнагароджана нагрудным знакам “Ветэран вайны 1941-1945 гг.”, медалём “За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.”, юбілейнымі медалямі.

Ганора Іосіфаўна Мілюкова

Узнагароджана Ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, юбілейнымі медалямі.

Марыя Вікенцьеўна Краўчанка

Нарадзілася ў 1921 годзе. У час вайны прымала ўдзел у партызанскім руху Беларусі – з 15 мая 1943 да ліпеня 1944 года была сувязной атрадаў “Непераможны” Ленінскай партызанскай брыгады, “Барацьба”.

Узнагароджана Ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалём Жукава, юбілейнымі медалямі і знакамі “Ветэран вайны 1941-1945 гг.”, “Партызан Беларусі 1941-1945 гг.”.

Падрыхтавала Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#годбелорусскойженщины #нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Как оплатить обучение с помощью семейного капитала, рассказали в Минтруда

В Беларуси средства семейного капитала могут быть направлены на оплату обучения в учреждениях высшего образования…

9 часов ago

Александр Лукашенко встретился с российским предпринимателем Дмитрием Мазепиным

Президент Беларуси Александр Лукашенко встретился с российским предпринимателем Дмитрием Мазепиным, передает корреспондент БЕЛТА. "Наконец-то ты…

10 часов ago

Донарства – асабісты прыклад дабрыні

Штогод у чэрвені адзначаецца Сусветны дзень донара крыві. Ён прысвечаны людзям, якія ахвяруюць часцінку сябе,…

10 часов ago

БЕЗопасные каникулы. «Улыбка» приняла участие в квест-игре по безопасности

Летние каникулы – время беззаботного отдыха и новых открытий. Для того чтобы это время прошло…

10 часов ago

Программа заключительных мероприятий XV Республиканского фестиваля национальных культур

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

11 часов ago

Пазнаёміліся ў Гаранях, служаць у Дзятлаве

Шанц быць разам у прафесіі і жыцці выпадае не кожнаму, але ёсць прыемныя выключэнні. У…

13 часов ago