Вас памятае свет уратаваны. “Вызваленне Беларусі. Старонкі аперацыі “Баграціён”

Тэматычнае мерапрыемства пад такой назвай, прысвечанае 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прайшло ў Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі напярэдадні Дня Перамогі.

Прагартаць гераічныя старонкі гісторыі нашай краіны сабраліся ўдзельнікі раённага савета ветэранаў на чале са старшынёй аб’яднання Міхаілам Губарам і моладзь – навучэнцы 10-11 класаў гарадскіх установаў адукацыі, а таксама першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, краязнаўцы, дзятлаўчане.

– Гераічны шлях вызвалення нашай краіны пачаўся 23 верасня 1943 года, – адзначыла старшы навуковы супрацоўнік музея Вольга Цюшляева. – Да зімы войскі Чырвонай Арміі вызвалілі 36 раённых і два абласныя цэнтры, а ў перыяд з 23 чэрвеня па 29 жніўня 1944 года беларуская зямля была поўнасцю пазбаўлена ад гітлераўскіх акупантаў.

Больш падрабязна пра гэты слаўны перыяд прысутныя даведаліся з дакументальнай кінастужкі “Аперацыя “Баграціён”. Вялікая Айчынная вайна. Вызваленне”.

Аб падзеях, якія адбываліся пры вызваленні Дзятлава, расказаў краязнаўца Валянцін Абухаў і прачытаў вытрымкі з журнала баявых дзеянняў 269 стралковай дывізіі.

– 8 ліпеня 1944 года 269 стралковая дывізія дзеяннем рухомага атрада, абходам мястэчка Карэлічы “зламала” супраціўленне праціўніка і правяла наступленне ў кірунку Дзятлава ўздоўж шашы, на працягу дня з баямі прайшлі 22 кіламетры, авалодалі пяццю населенымі пунктамі: Карэлічамі, Тодарава, Стрэльнікамі, Паланной, Радунню, вызвалілі да 5 тысяч савецкіх грамадзян, – адзначыў Валянцін Аляксеевіч. – Астатнія часці і падраздзяленні дывізіі, рухаючыся ў другім эшалоне корпуса, ажыццявілі 30-кіламетровы марш і ў 4 гадзіны 8 ліпеня сабраліся ў раёне Некрашэвічаў, Лубкаў, Лыкавічаў. Пасля кораткачасовага адпачынку марш прадоўжылі. 9 ліпеня праціўнік адступаў у заходнім кірунку, аказваючы на асобных рубяжах супраціўленне артылерыйскім і кулямётным агнём і асобнымі самаходнымі арудыямі. Перадавы атрад дывізіі прадоўжыў праследаванне праціўніка ў кірунку Наваельня – Дзятлава, адбіваючы на шляху групы пяхоты. За дзень баёў пройдзена 30 кіламетраў, вызвалены шэсць населеных пунктаў: Рыбакі, Варакомшчына, Наваельня, Навасёлкі, Галаўлі, Дзятлава (да 10 тысяч савецкіх грамадзян). Астатнія часці падраздзяленняў дывізіі ажыццяўлялі марш і ў канцы дня сабраліся на прывал:122-і стралковы полк – у Дзятлаве, 120-ы – у Рыбаках, 118-ы – у Лясной (заходней Юзафінаў). 10 чэрвеня праціўнік прадоўжыў адход на захад. На рубяжы Капці, Малая Воля, Крупіцы, Вялікая Воля, Труханавічы прыкрываўся часцямі 25-й пяхотнай і 12 танкавай дывізій і брыгадай Камінскага, усе пераправы праз раку Шчара праціўнікам былі ўзарваны, а подступы прыкрыты агнём…

Валянцін Аляксеевіч расказаў, што баі на пераправе праз Шчару (прыродную перашкоду) вяліся тры дні і пры наступленні загінула значная колькасць чырвонаармейцаў. Таксама ён расказаў, што да нашага часу існуе 120 стралковая дывізія, якая ўдзельнічала ў вызваленні нашага раёна і камандзір якой Ян Фогель разам з сябрам Паўлам Пятровым пахаваны ў скверы ў Дзятлаве. Цяпер яна ўваходзіць у састаў узброеных сіл Рэспублікі Беларусь як 120 механізаваная брыгада, базіруецца ў Мінску. Яшчэ Валянцін Аляксеевіч расказаў падрастаючаму пакаленню, хто такія здраднікі “ронаўцы”, якія пад камандаваннем Браніслава Камінскага ўчынілі незлічоныя злачынствы, у тым ліку на Дзятлаўшчыне. Менавіта яны ўваходзілі ў састаў аб’яднаных злучэнняў пад камандаваннем генерала Готберга і з марта па чэрвень 1944 года базіраваліся ў Дзятлаве. “Ронаўцы” правялі тры карныя аперацыі супраць партызан, знішчылі тысячы партызанскіх байцоў, спалілі вязняў Дзятлаўскай турмы, маюць дачыненне да іншых страшных зладзействаў.

– За час супрацьстаяння ворагу Чырвоная Армія набыла важкі баявы вопыт і дасягнула сур’ёзных перавагаў і ва ўзбраенні і ў матэрыяльным забеспячэнні асабовага саставу, што пацвердзіў поспех наступальнай аперацыі “Баграціён”, – заключыў дырэктар музея Сяргей Каско. – Аперацыю рыхтавалі грунтоўна, на жаль, не абышлося без стратаў, аднак яны былі непараўнальнымі з тымі, што панесла нямецкая армія.

Сяргей Віктаравіч пажадаў школьнікам грунтоўней цікавіцца роднай гісторыяй, вывучаць яе, адкрываць для сябе новыя, невядомыя раней факты.

Ад імя раённага савета ветэранаў за цікавую сустрэчу супрацоўнікам музея і краязнаўцам падзякаваў Міхаіл Губар. Ён падкрэсліў, што падобныя мерапрыемствы не толькі пазнавальныя, але і спрыяюць умацаванню сувязі паміж пакаленнямі і патрыятычнаму выхаванню на яркіх прыкладах гераізму, храбрасці і мужнасці народа.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#ДЕНЬ_ПОБЕДЫ_НА_ГРОДНЕНЩИНЕ

#УЛИЦЫ_ГЕРОЕВ_ГРОДНЕНЩИНЫ

administrator

Recent Posts

Як дружна пырснулі сады…

Як дружна пырснулі сады,Закалыхаліся пад ветрам.Ляціць над светам пах такі,Што аж звініць вакол паветра.І з…

2 часа ago

Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!

Дарагія ветэраны вайны і працы! (далее…)

4 часа ago

Святлана Лагута: “Здаровы сэнс перамог”

7 мая Міжнародны алімпійскі камітэт зняў усе абмежаванні з беларускіх спартсменаў, такім чынам адкрыўшы ім…

17 часов ago

Футбольныя мячы – да Дня Перамогі

Напярэдадні 9 Мая ў рамках мерапрыемстваў у падтрымку дзіцяча-юнацкага футбола ў Рэспубліцы Беларусь Дзятлаўшчыну наведаў…

17 часов ago

“Перамога: погляд праз 81 год. Спадчына, памяць, выбар маладых”

Дыялогавая пляцоўка пад такой назвай  прайшла ў гімназіі № 1 горада Дзятлава. Пагаварылі пра тое,…

18 часов ago

Гістарычная памяць – аснова працвітання грамадства

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага…

18 часов ago