6 мая моладзь Дзятлаўшчыны прыняла ўдзел у традыцыйным аўтобусным маршруце памяці “З лампадай каля Вечнага агню”, прымеркаваным да Дня Перамогі і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Маршрут быў арганізаваны раённым саветам ГА “БРПА” і раённым камітэтам ГА “БРСМ”. З кветкамі і лампадамі ад помніка да помніка накіраваліся навучэнцы сярэдняй школы № 3 і гімназіі № 1 горада Дзятлава – члены гэтых грамадскіх арганізацый, валанцёры, дэпутаты моладзевага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў.
Урачыста адкрылі маршрут каля мемарыяла – брацкай магілы воінаў Чырвонай Арміі і партызанаў, загінулых пры вызваленні Дзятлаўшчыны, і магілаў Герояў Савецкага Саюза Яна Фогеля і Паўла Пятрова каардынатар дзейнасці моладзевага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў, старшыня раённага савета піянераў Ірына Мішчанка і першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык.
– Пачалася маштабная акцыя да Дня Перамогі, – адзначыла Кацярына Хілімончык. – Сёлета мы святкуем яшчэ і юбілейную дату – 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На нашых з вамі плячах ляжыць важкая адказнасць – захаваць памяць аб тых, хто падарыў нам гэтыя святы, выстаяў у баях або аддаў свае жыцці, абараняючы для нас мір і свабоду. Мы – апошняе пакаленне, якое застала ветэранаў жывымі. На Дзятлаўшчыне яшчэ ёсць ветэран Вялікай Айчыннай вайны Аляксандр Лях і тылавік Марыя Цімафейчык, а таксама малалетнія вязні фашысцкіх канцлагераў.
А сёння мы з вамі праедзем па памятных мясцінах і самае кранальнае з іх – мемарыял “Дзеці ліхалецця”, у памяць аб ахвярах вайны.
Удзельнікі аўтобуснага маршруту ў Дзятлаве наведалі яшчэ абеліск Славы, іх далейшы шлях прайшоў праз аграгарадкі Хвінявічы і Вензавец, вёску Малдавічы, гарадскі пасёлак Казлоўшчына. Ва ўсіх гэтых населеных пунктах з вахтай памяці спыняліся каля помнікаў загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны, ушаноўвалі іх памяць. Каля кожнага з мемарыялаў, як сімвал нязгаснай павагі і пашаны, засталіся маленькія лампадкі – часцінкі Вечнага агню.
Ірыны СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#ДЕНЬ_ПОБЕДЫ_НА_ГРОДНЕНЩИНЕ
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…