Віншаванні з прыгожай датай – 99-годдзем прымала працаўніца тылу Марыя Цімафейчык.
Раней яна жыла ў вёсцы Малдавічы Казлоўшчынскага сельсавета, а вось ужо 23 гады знаходзіцца ў дачкі ў аграгарадку Дзераўная Слонімскага раёна. Дзятлаўчане не забываюць сваю шаноўную зямлячку і штогод наведваюць яе. Сёння з падарункамі і кветкамі прыехалі ўшанаваць дзень яе нараджэння старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, намеснік старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Вольга Рагачова, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Алена Васкель, старшыня Казлоўшчынскага сельвыканкама Ала Гародка, старшыня раённага савета ветэранаў Міхаіл Губар.
– Моцнага здароўя і яшчэ доўгіх гадоў жыцця, любові, радасці і цеплыні ад вашых блізкіх і родных людзей. Гэта апошняя дата, якая складаецца з дзвюх лічбаў, у наступным годзе яна будзе ўжо трохзначная, спадзяёмся, што мы абавязкова з вамі сустрэнемся на ваша стагоддзе. Дзякуй вам за мірнае жыццё, – шчыра жадалі госці.
Марыя Якаўлеўна з радасцю сустрэла гасцей і падзякавала, што не забываюць яе, расказала, як жыве цяпер. Яна падзялілася, што вельмі любіць глядзець навіны па тэлевізары, слухаць песні, нават падпявае, якія помніць. Радуюць доўгажыхарку яе любімыя пяцёра ўнукаў і васьмёра праўнукаў.
– Каб прабабуля заўжды была здаровая і вясёлая, – пажадала пяцігадовая праўнучка Вера, якая прыехала з Мінска.
– Я помню вайну, гэта страшна і цяжка, жадаю, каб людзі больш ніколі не зведалі такога, – некалькі разоў паўтарыла жанчына. А сучаснаму пакаленню яна параіла берагчы здароўе і добрасумленна працаваць.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Как Белорусская атомная электростанция способствует развитию электротранспорта, рассказал журналистам министр энергетики Денис Мороз во время…
Белорусские сборные по воднолыжному спорту успешно выступили на чемпионате Европы в возрастных категориях до 14…
В Беларуси 24 августа в отдельных районах страны ожидаются грозы, сообщили БЕЛТА в Республиканском центре…
Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов органов государственной статистики с профессиональным праздником. Об…
В целях предупреждения и профилактики детского дорожно-транспортного травматизма, в период с 25 августа по 5…
Два гады дзятлаўчане з нецярпеннем чакалі адзін з самых пяшчотных, вытанчаных і грацыёзных конкурсаў, які…