“Вандруй. Адчуй. Натхняйся”

Пад такой назвай у нашай краіне, у тым ліку і на Дзятлаўшчыне, прайшла рэспубліканская акцыя па папулярызацыі ўнутранага турызму.

На працягу тыдня дзятлаўчане і госці горада мелі магчымасць наведаць розныя турыстычныя аб’екты раёна, больш падрабязна пазнаёміцца з іх гісторыяй і даведацца шмат цікавага аб прыгожым зецельскім краі.

Ветліва і гасцінна ўсіх жадаючых сустракалі гісторыка-краязнаўчы музей горада Дзятлава, тэматычныя музеі школ раёна, санаторый “Альфа Радон”, касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, сабор навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай, раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Кожны аб’ект быў адметны па-свойму. Экскурсаводы здзіўлялі не толькі пазнавальнымі фактамі і гісторыямі пра выдатныя мясціны Дзятлаўшчыны, але і новымі творчымі падыходамі, якія дазволілі наведвальнікам “вярнуцца” ў мінулае, стаць удзельнікамі квэст-гульні, гледачамі тэатралізаванага паказу аб дзіцячай трагедыі, якая здарылася ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў Наваельні. У сваю чаргу, дзятлаўчане акунуліся ў вясковае жыццё, зрабілі ляльку-абярэг, пабывалі ў адной з лепшых здраўніц Беларусі, адчулі небывалы гонар і любоў да родных мясцін, паглядзелі на іх па-іншаму.

Сектар спорту і турызму Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта выказвае падзяку кіраўнікам установаў, настаяцелям храмаў і экскурсаводам, якія “прыадчынілі дзверы” ў мінулае і натхнілі ўдзельнікаў акцыі на новыя падарожжы!

“Вандруй. Адчуй. Натхняйся” – гэта сапраўды так!

Спадзяёмся, што турыстычны тыдзень не прайшоў бясследна, і заахвоціў дзятлаўчан і гасцей горада на іншыя экскурсіі па Дзятлаўшчыне. З іх пералікам можна азнаёміцца на сайце райвыканкама ў раздзеле “Турызм і адпачынак”, а таксама на ютуб-канале “Турызм у Дзятлаве”.

Сектар спорту і турызму Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Марафон нявест зноў на Дзятлаўшчыне!

Два гады дзятлаўчане з нецярпеннем чакалі адзін з самых пяшчотных, вытанчаных і грацыёзных конкурсаў, які…

1 день ago

Ведае ўчастковы. На чыгунцы будзьце ўважлівыя

Пытанне: якія меры асабістай бяспекі на чыгунцы неабходна выконваць, каб засцерагчы сваё жыццё і маёмасць?…

1 день ago

Збожжа – у засеках, каравай – на стале

Весела і ўрачыста з песнямі ад мінскай групы “Добрыя людзі”, шчырымі пажаданнямі і заслужанымі ўзнагародамі…

2 дня ago

Выгодная подготовка к новому учебному году вместе с официальными дилерами А1!

До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…

2 дня ago

Александр Лукашенко о неформальных переговорах с Президентом Мьянмы: обсудили все направления сотрудничества

Президенты Беларуси и Мьянмы во время состоявшейся 20 августа неформальной встречи обсудили все направления сотрудничества.…

2 дня ago

Дзятлаўчане на абласной жнівеньскай педагагічнай нарадзе

21 жніўня ў Гродне прайшла традыцыйная штогадовая жнівеньская педагагічная нарада, якая сабрала разам кіруючых работнікаў…

2 дня ago