На Дзятлаўшчыне прайшло першынство раёна па валейболе сярод дзяўчат (зборныя школ) у праграме раённай спартакіяды школьнікаў.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел шэсць каманд з пяці ўстаноў адукацыі раёна.

Па выніках гульняў у падгрупах і фінальных паядынкаў пераможцам спаборніцтваў стала каманда сярэдняй школы № 1 г. Дзятлава, другое месца ва ўпартай барацьбе заваявала каманда дзяўчат сярэдняй школы № 3 г. Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча, валейбалісткі з Гезгалаў сталі трэцімі.

Каманды паказалі дастойны ўзровень гульні, праявілі спартыўны характар ​​і вытрымку. Удзельніцы каманд, якія занялі прызавыя месцы, былі ўзнагароджаны дыпломамі ад Дзятлаўскага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации