У спартыўнай зале сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава прайшло першынство раёна па валейболе сярод дзяўчат 2007-2009 гадоў нараджэння.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды пяці навучальных установаў раёна. Згодна з рашэннем судзейскай калегіі гульня праводзілася па кругавой сістэме. У выніку напружанай барацьбы прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: пераможцай стала зборная сярэдняй школы № 3, віцэ-чэмпіёнам – каманда гімназіі № 1, бронзавым прызёрам – сярэдняя школа № 1 горада Дзятлава. Чацвёртае і пятае месца адпаведна занялі каманды Гезгалаўскай і Хвінявіцкай сярэдніх школ.
Каманда-пераможца была ўзнагароджана кубкам спаборніцтваў, а яе ўдзельніцы – медалямі ад раённага фізкультурна-спартыўнага клуба.
18 лютага ў Дзятлаве пройдуць раённыя спаборніцтвы па валейболе сярод юнакоў 2007-2009 гадоў нараджэння.
Наталля АВЯРЧУК
Фота прадастаўлена Дзятлаўскім ФСК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…
Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…
Немец Франц Райндль избран новым президентом Международной федерации хоккея (IIHF), сообщает БЕЛТА со ссылкой на…
Па добрай традыцыі на Дзятлаўшчыне аднымі з першых прышчапляюцца і падаюць прыклад іншым працоўным калектывам…
Нядаўна аўтапарк раённага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый папоўніўся новым аўтобусам МАЗ…
В рамках мероприятий, посвященных Году белорусской женщины и Дню пожилых людей, областной центр посетил совет…