Categories: Падзеі

Валанцёрам можа быць кожны

У Дзятлаўскай сярэдняй школе №1 прайшла інфармацыйная акцыя для дзяцей і моладзі «Валанцёрам можа быць кожны». Яе мэта — прыцягненне ўвагі да валанцёрскай дзейнасці і папулярызацыі валанцёрскага руху.

Старшыня раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк, метадыст Дзятлаўскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Ірына Мішчанка, педагогі СШ №1 Наталля Якабчук і Наталля Рынгель арганізавалі для дзяцей пазнавальныя заняткі, каб пазнаёміць школьнікаў з дзейнасцю арганізацыі Чырвонага Крыжа.

Як адзначыла Галіна Касцюк, у Беларускай арганізацыі Чырвонага Крыжа налічваецца больш за 20 тысяч валанцёраў, каля 17 тысяч з якіх — моладзь. Пасля заканчэння навучальных установаў, стварэння сем’яў некаторым маладым людзям цяжка працягваць валанцёрскі рух, таму валанцёрскія арганізацыі рэгулярна папаўняюцца юнымі актывістамі.

Кіруючымі арганізацыямі Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца з’яўляюцца Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа, Міжнародная Федэрацыя таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца. На мерапрыемстве дзеці пазнаёміліся са структурай названых арганізацый.

Юныя валанцёры таксама пазнаёміліся з напрамкамі дзейнасці Чырвонага Крыжа: вучыліся аказваць першую медыцынскую дапамогу, знаходзіць агульную мову з людзьмі і прыцягваць іх увагу да сацыяльных праблем.

Самымі актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства былі старшакласнікі Ілья Котаў, Уладзіслаў Добыш, Вікторыя Лішык, Анастасія Косач, Уладзіслаў Гарус, Антон Кармазін, Карына Куіс, Вікторыя Цімашэвіч. Ад раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа дзеці атрымалі падзякі і памятныя прызы.

Праяўлялі ініцыятыву нават самыя маленькія валанцёры — вучні першых класаў.

Бескарысліва і добраахвотна аказваць дапамогу можа кожны, хто ўмее суперажываць і шчодра дарыць іншым радасць, надзею і душэўную цеплыню.

Ю. БАКУНОВІЧ

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко — педагогическим работникам: обучая и воспитывая детей, вы строите будущее Беларуси

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил педагогических работников с профессиональным праздником - Днем учителя. Об этом…

1 час ago

5 октября стартует профилактическая акция «Молодёжь за безопасность»

Помочь тем, кто нуждается в заботе, познакомиться с профессией спасателя и найти друзей среди юных…

5 часов ago

Поздравление председателя Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Натальи Кочановой с Днем учителя

Уважаемые учителя, преподаватели и ветераны педагогического труда! От имени Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь и…

9 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Вераніка Фабішэўская: “Заўсёды бачыла сябе толькі настаўнікам”

Залатая восень прыйшла з цэлым букетам выдатных святаў, пачэснае месца сярод якіх займае Дзень настаўніка…

9 часов ago

Паважаныя педагогі і ветэраны педагагічнай працы!

Віншуем вас з Днём настаўніка – святам тых, для каго сэнсам жыцця стала служэнне высакароднай…

10 часов ago

Сезонны гандаль. Восень – шчодрая, прадукцыя – годная

Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…

1 день ago