“Вайна не скончана, пакуль не пахаваны апошні салдат”

Гэты крылаты выраз, які прагучаў 22 верасня 1789 года, належыць вялікаму рускаму палкаводцу, генералісімусу Аляксандру Васільевічу Сувораву.

Беларуская зямля на працягу многіх стагоддзяў была арэнай кровапралітных войнаў. Кожны гістарычны перыяд гэтых узброеных канфліктаў суправаджаўся шматлікімі чалавечымі ахвярамі.

Другая Сусветная вайна ў гісторыі чалавецтва была самай жудаснай і жорсткай. У бітве з гітлераўскімі заваёўнікамі загінуў кожны трэці жыхар Беларусі. Зніклых без вестак на той Вялікай вайне засталося больш за 4 мільёны.

Паступова сыходзяць з жыцця сведкі падзей Вялікай Айчыннай вайны, але памяць аб убачаным застаецца. Па розных прычынах людзі, якія перажылі гэтую страшную вайну, не казалі пра месцы гібелі і пахавання чырвонаармейцаў, партызан, мірных жыхароў. Разам з тым некаторыя звесткі пра ўбачанае яны перадавалі сваім блізкім сваякам – дзецям, унукам.

У Дзятлаўскай зямлі спачывае 17 246 воінаў Чырвонай Арміі, партызан і мірных жыхароў, якія загінулі з 1941 па 1944 гады пры абароне Айчыны, або знішчаных нямецкімі акупантамі і іх памагатымі.

Наш час – гэта час няспыннага, і, напэўна, бясконцага пошуку зніклых без вестак на той вайне. У архівах рассакрэчваюцца дакументы ваеннага і пасляваеннага перыядаў, якія даюць падставы для новых пошукаў.

Цяпер праводзіцца збор інфармацыі:

— аб вайсковым пахаванні чырвонаармейца (магчыма – партызана), якое размешчана ў лесе каля вёскі Пархуты, за магілай якога да цяперашняга часу хтосьці даглядае;

— аб пахаванні 654 мірных жыхароў у парку гарпасёлка Казлоўшчына, аб якім стала вядома з архіўнага дакумента;

— аб месцы расстрэлу 100 цыган у верасні 1941 года ў горадзе Дзятлаве каля дарогі на Ліду.

Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна! Калі хто-небудзь з вас валодае інфармацыяй аб гэтых пахаваннях, просьба пісьмова паведаміць пра гэта ў ваенны камісарыят Дзятлаўскага раёна на адрас: 231471, г. Дзятлава, вул. Перамогі, 13, або патэлефанаваць на нумар 8(01563)2-15-03 у працоўныя дні з 8 да 13 і з 14 да 17 гадзін. Ваша інфармацыя дапаможа ўстанавіць імёны загінулых абаронцаў Айчыны і мірных грамадзян, пахаваць іх з захаваннем воінскіх рытуалаў і хрысціянскіх традыцый, увекавечыць памяць пра іх.

Валянцін АБУХАЎ,
вядучы спецыяліст ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

3 часа ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

4 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

21 час ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

21 час ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

24 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

24 часа ago