26 красавіка 2019 года спаўняецца 33 гады з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

У памяць аб  гэтай  трагедыі ў нашым раёне ладзяцца мерапрыемствы, якія закліканы ўзнавіць і захаваць звесткі аб гэтым  часе.

Чарговае пасяджэнне ўдзельнікаў клуба “Познай-ка”, які працуе на базе аддзялення дзённага знаходжання для пажылых людзей, пад назвай “Чарнобыль. Памяць і боль” прайшло ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна. Гасцямі сустрэчы сталі таксама наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык”.

 

“Вайна агню” або “вогненная катастрофа” – такімі словамі ахарактарызавалі магутнейшую тэхнагенную катастрофу ХХ стагоддзя ўдзельнікі клуба.

Аб прычынах, якія прывялі да трагедыі, аперацыях па ліквідацыі аварыі, ліквідатарах і маштабнасці тэхнагеннай катастрофы, яе наступствах расказаў краязнаўца Міхаіл Лук’янчык. Сваё выступленне ён падмацаваў фотаздымкамі.

У ходзе пасяджэння ўдзельнікі клуба падзяліліся ўспамінамі родных і знаёмых, якія знаходзіліся ў зоне рэактыўнага забруджвання, а таксама ўзгадалі  аповеды ліквідатараў катастрофы. Асаблівую зацікаўленасць выклікала гісторыя жыхаркі горада Дзятлава Марыі Касіла. Яе муж Віктар быў сярод тых, хто, не шкадуючы ўласнага здароўя і жыцця, прымаў удзел у ліквідацыі аварыі. Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі пасяджэння выказалі ліквідатарам аварыі на ЧАЭС удзячнасць за іх подзвіг, ушанавалі хвілінай маўчання памяць аб загінулых.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

About Author
administrator
View All Articles

Похожие публикации