Ваеннаабавязаныя вярнуліся дадому

Дзятлаўчане, якія прымалі ўдзел у мерапрыемствах па праверцы баявой гатоўнасці аднаго са злучэнняў Заходняга аператыўнага камандавання, па заканчэнні планавых збораў прыбылі ў райваенкамат.

Мужчыны расказалі аб тым, як для іх прайшоў тэрмін ваеннай падрыхтоўкі.

Андрэй Юшкевіч, электраманцёр Дзятлаўскага РЭС:

– Разам з землякамі праходзіў службу ў 11-й асобнай механізаванай брыгадзе, 3-й мотастралковай роце, 2-м узводзе. Служыў старшым стралком БМП-2. На месяц з ваеннаабавязаных мы сталі ваеннаслужачымі. Як і меркавалі, вайсковая служба стала сапраўднай школай праверкі на вытрымку і загартоўкі характару. Мы жылі на палігоне ў палатках, капалі і ўмацоўвалі бярвеннем бліндажы. Па першапачатковай ваеннай спецыяльнасці я вадзіцель, тут служыў пехацінцам, таму многаму давялося навучыцца. Стралялі, абараняліся і ішлі ў атаку, кіравалі БМП. Займаліся як тактычнай, так і агнявой падрыхтоўкай. Кармілі нас добра: была палявая кухня і дадатковы сухі паёк. Вучылі службе ў мірны і ваенны час, усе мы вярнуліся дадому з карыснымі навыкамі. Аднак, спадзяюся, што неба над Беларуссю заўжды будзе мірным, і гэтыя веды не знойдуць сваё прымяненне.

– Хто вас чакаў на радзіме?

– Любімая жонка і дзеці. Пакуль быў на зборах, мы размаўлялі па тэлефоне, якім можна было карыстацца, цяпер з нецярпеннем чакаю сустрэчы, набуду кветкі – і адразу дадому.

Яўген Грыб, трактарыст Дзятлаўскага лясгаса:

– Служыў старшым стралком у той жа роце, што і ўсе дзятлаўчане, у 3-м узводзе. Быў вадзіцелем – стаў пехацінцам: новы, незвычайны вопыт. На практыцы адчулі, што служба ў войску – гэта не курорт, але было і пачуццё гонару за тое, што мы вучымся абараняць Айчыну. Даведаліся шмат новага і засвоілі на практыцы патрэбныя навыкі. Сярод іх – уменне выбудоўваць эшалон: замацоўваць ваенныя машыны на цягнік і многае іншае. Адчуваў адказнасць за сябе і баявых таварышаў, мы разам працавалі на паспяховы вынік. Думаю, што мы дастойна прадставілі свой раён. Радуе, што зборы завершаны – і мы зноў вяртаемся да сем’яў, да паўсядзённага жыцця. Заўтра раніцай ужо трэба быць на рабоце. Жадаю землякам і ўсім беларусам міру і спакою, а тым, хто са мной служыў, – браць зброю ў рукі толькі ў час такіх планавых мерапрыемстваў.

Старшы лейтэнант, камандзір узвода Андрэй Ермачонак высока ацаніў работу дзятлаўчан на зборах:

– З задачамі справіліся на адзнаку “выдатна”, прайшлі вызначаны курс, выканалі ўсе пастаўленыя камандаваннем задачы па баявой і тактычнай падрыхтоўцы.

Камісар Дзятлаўскага раённага ваенкамата Генадзь Суравец заўважыў, што ўсе ваеннаабавязаныя, якія былі прызваны для праходжання збораў 4 красавіка, вярнуліся на радзіму.

– Сёння завяршаюцца вайсковыя зборы, першая каманда прыбыла ў поўным саставе. Па водгуках камандзіраў магу сказаць, што ўсе сумленна выканалі свае абавязкі, – заўважыў Генадзь Тадэвушавіч. – У далейшым вайсковыя зборы будуць праходзіць згодна з планам, зацверджаным на год: штомесяц у штатным рэжыме на іх будуць адпраўляцца па 2-3 чалавекі ад раёна.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

ИИ в школах: обновленная учебная программа по информатике появится с 1 сентября

С 1 сентября 2026/2027 учебного года в образовательных учреждениях Республики Беларусь вводится обновленная учебная программа…

3 часа ago

Всемирный день борьбы с гепатитом

Ежегодно 28 июля проводится Всемирный день борьбы с гепатитом. Эта дата приурочена ко дню рождения…

3 часа ago

Маршруты безопасности: автолавка — идеальная площадка для профилактики

Приезд автолавки в деревню — событие, которое ждут. Для работников Дятловского райотдела по чрезвычайным ситуациям…

4 часа ago

Вороновский район под ударом стихии: что известно к этому времени

Особый урон нанесен сельскохозяйственным угодьям. Шквалистый ветер с порывами до 20 м/с обрушился на Гродненскую…

5 часов ago

12 погибших в ДТП за неделю: ГАИ Беларуси усиливает контроль

Под особым контролем – водители маршрутных такси и мотоциклисты. В последние дни в республике отмечается…

5 часов ago

Юрий Караев осмотрел Гродненский регион с вертолета и поручил навести порядок

Губернатор Гродненской области Юрий Караев, его первый заместитель Сергей Медзвецкас, председатель комитета по сельскому хозяйству…

5 часов ago