Прадстаўніцы пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” пры Жукоўшчынскім сельвыканкаме разам з вучнямі Гезгалаўскай школы прынялі ўдзел у акцыі “Ад сэрца да сэрца”. Мерапрыемства праводзілася напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Удзельнікі акцыі наведаліся да жыхароў Дома сумеснага пражывання, які размешчаны ў аграгарадку Гезгалы.

Прадстаўніцы жаночай арганізацыі павіншавалі пажылых людзей са святам – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Моладзь прачытала вершы пра нашу Радзіму, яе незалежнасць і годную павагі гісторыю. Госці пажадалі жыхарам Дома быць здаровымі і бадзёрымі, мець мірнае неба над галавой.

Да пажылых людзей жансавет і моладзь завіталі не з пустымі рукамі: прынеслі пачастункі, зладзілі частаванне чаем. За размовай вучні распытвалі жыхароў Дома пра іх жыццё, ранейшую працу. Пагаварылі з задавальненнем, прыгадалі многае з былога часу. Састарэлыя людзі, не спешчаныя ўвагай, цікавіліся не толькі  мінулым, а і  цяперашнім часам. Напрыканцы сустрэчы мы пачулі  цёплыя словы падзякі за ўвагу, за віншаванні і пажаданні.

М. МІХАЙЛОЎСКАЯ,

старшыня пярвічнай арганізацыі ГА “БСЖ” пры Жукоўшчынскім сельвыканкаме

 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Жанчыны беларускія, славянкі…
Паважаныя жыхаркі Дзятлаўскага раёна!
Паважаныя, дарагія, цудоўныя жанчыны!

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации