У сельскагаспадарчым філіяле “АграМілк” ужо 38 гадоў, 12 з якіх пасля выхаду на пенсію, працуе вопытны механізатар Канстанцін Орсік.
Нягледзячы на салідны ўзрост, мужчына працягвае ўдзельнічаць у сельскагаспадарчых работах і кожны год уносіць значны ўклад у вясновую і восеньскую пасяўныя кампаніі. Яшчэ да выхаду на заслужаны адпачынак механізатар выконваў многія віды палявых работ: ворыва, культывацыя, унясенне ўгнаенняў, сяўба, уборка ўраджаю, перавозка сенажу. Цяпер часцей за ўсё задзейнічаны на зборы камянёў. Працуе на трактары МТЗ-80 з прычэпам 1ПТС-2.
У Канстанціна Канстанцінавіча двое дзяцей, унукі. Ён вельмі працавіты чалавек, бо нават у вольны час не сядзіць без справы: займаецца хатняй гаспадаркай.
Сваім прыкладам Канстанцін Орсік паказвае, што правільны выбар прафесійнага шляху прыносіць задавальненне ад працы, а ўзрост – усяго толькі лічбы.
Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Неабдуманыя ўчынкі дзяцей і дарослых Чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама было прысвечана прыняццю…
Пра гэта расказала галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Чарняк:…
В период активной работы в поле очень важно обеспечить здоровые и безопасные условия труда для…
Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…
Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…
Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…