Па добрай традыцыі, кожную вясну дзятлаўскія школьнікі, прызёры і пераможцы конкурсаў і канферэнцый, атрымліваюць узнагароды ад раённага аддзела адукацыі.
З прыемнай місіяй начальнік аддзела Наталля Белаус наведала Вензавецкую і Новаяльнянскую сярэднія школы.
У лістападзе мінулага года ў Гродзенскім абласным інстытуце развіцця адукацыі прайшла абласная канферэнцыя даследчых работ па вучэбных прадметах “Крыштальная Альфа”. Удзел у ёй былі прынялі 236 праектаў навучэнцаў з усіх раёнаў Гродзеншчыны, у тым ліку, гімназіі №1, сярэдняй школы №3 горада Дзятлава, Новаяльнянскай, Вензавецкай, Казлоўшчынскай сярэдніх школ.
Адразу два прызавыя вынікі на “Крыштальнай Альфе” заваявалі новаяльнянскія школьнікі. Вучань восьмага класа Аляксандр Баковіч атрымаў дыплом першай ступені ў секцыі “Біялогія”. Да высокага выніку ён прыйшоў разам з настаўнікамі Аленай Баковіч і Сяргеем Сокалам. Дзевяцікласнік Ілья Халадкоў стаў сярэбраным прызёрам па рускай мове. Да выніковага выступлення Ілья рыхтаваўся разам з настаўніцай рускай мовы Аленай Варанец.
Трэцяе месца па прадмеце “Геаграфія” заваявала вучаніца 10 класа Вензавецкай сярэдняй школы Аляксандра Клімко. Над праектам-прызёрам разам з ёй працавалі настаўніца геаграфіі Людміла Грэйня і настаўніца інфарматыкі Кацярына Латушка.
Уручаючы дыпломы пераможцаў конкурсу “Крыштальная Альфа” і грашовыя прэміі, начальнік аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Наталля Белаус падзякавала школьнікам і іх настаўнікам за стабільна высокія вынікі на конкурсах абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў, пажадала ўсім творчых поспехаў і натхнення. У сваю чаргу, старшакласнікі і педагогі школ паабяцалі не зніжаць планку і на наступны навучальны год прадставіць новыя годныя праекты.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…
В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…
28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…