У вялікай актавай зале Белспажыўсаюза ў Мінску адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню кааперацыі Рэспублікі Беларусь.
У мерапрыемстве прыняла ўдзел Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. Яна павіншавала ўдзельнікаў урачыстасці з прафесійным святам і ўручыла ўзнагароды.
Старшыня Савета Рэспублікі адзначыла, што сёння гэты саюз аб’ядноўвае больш за 30 тысяч спецыялістаў, якія працуюць у розных напрамках дзейнасці: гандаль, грамадскае харчаванне, прамысловасць, работа з насельніцтвам і навучанне, узгадала дасягненні спажывецкай кааперацыі за 2024 год, адметныя ростам вытворчасці і экспартных паставак прадукцыі, падкрэсліла важнасць захавання і развіцця навучальных установаў Белспажыўсаюза, якія рыхтуюць спецыялістаў, у тым ліку для сістэмы спажывецкай кааперацыі.
– За ўсім гэтым – работа людзей, якія стаялі каля вытокаў яго станаўлення ў суверэннай, незалежнай Беларусі, – адзначыла Наталля Іванаўна. – Дарагія сябры, шчыра дзякую ўсім, хто стварае сёння дабрабыт для нашых грамадзян.
Падзяку Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з рук Наталлі Качанавай атрымала наша зямлячка, загадчыца магазіна “Прадукты” аграгарадка “Гезгалы” Таццяна Бельская, якая 46 гадоў прысвяціла рабоце ў спажывецкай кааперацыі раёна. Яна падзялілася сваімі ўражаннямі ад паездкі:
– Вельмі рада, што мне выпаў гонар наведаць такое маштабнае мерапрыемства ў сталіцы нашай Радзімы. Нас гасцінна сустрэлі, запрасілі на экскурсію ў музей Вялікай Айчыннай вайны. Пасля яе адбыўся ўрачысты сход з канцэртнай праграмай, дзе мела магчымасць сустрэцца з калегамі, пазнаёміцца з Наталляй Качанавай. Кіраўнік Савета Рэспублікі – шчырая, добразычлівая жанчына, знаёмства з якой мне запомніцца назаўжды. Зрабіла многа кадраў на памяць аб паездцы, поўнай прыемных момантаў і яркіх эмоцый. Дзякуй кіраўніцтву дзяржавы за тое, што ў Беларусі шануюць людзей працы ва ўсіх сферах, і мы маем магчымасць бываць на такіх мерапрыемствах. Карыстаючыся выпадкам, сардэчна віншую ўсіх калег з Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства з надыходзячым святам, жадаю моцнага здароўя, міру і дабрабыту.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…
В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…
28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…