Учора прафесійнае свята адзначылі эканамісты.
Віншаванні ад кіраўніцтва райвыканкама прымалі прадстаўнікі гэтай важнай і дакладнай прафесіі прадпрыемстваў Дзятлаўшчыны.

Павіншавала эканамістаў са святам і ўручыла ўзнагароды намеснік старшыні райвыканкама Вольга Жэлезоўская.
– Маштаб і складанасць эканамічнай работы патрабуе асаблівага дару: бачыць за сухімі лічбамі новыя прадпрыемствы, дарогі, сацыяльныя аб’екты і, што самае важнае, людзей з іх патрэбамі і імкненнямі, – адзначыла Вольга Антонаўна. – Жадаю вам прафесійнага росту, моцнага здароўя і поспехаў ва ўсіх справах.


Вольга Жэлезоўская ўручыла Паядзячныя лісты старшыні Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта эканамісту ААТ “Граніт-Агра” Таццяне Бортнік, вядучаму эканамісту ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь” Марыне Бурдун і эканамісту ТАА “Ізакам” Кацярыне Голуб.

Ірына КАМАРОВА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае