За разлік сувенірнымі грашовымі купюрамі да адказнасці можа быць прыцягнуты не толькі пакупнік, але і прадавец тавараў.

У 2025 годзе ў параўнанні з 2024-м павялічылася больш чым у два разы (з 10 да 22) колькасць матэрыялаў праваахоўных органаў аб прыцягненні работнікаў юрыдычных асоб да адміністрацыйнай адказнасці.

У выручцы гандлёвых аб’ектаў былі выяўлены сувенірныя купюры знадпісамі “Souvenir money of Belarus” або “Білет банка прыколаў”. Яны не з’яўляюцца законным плацежным сродкам, аднак вонкава падобныя на купюры Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь наміналам ад 5 да 200 беларускіх рублёў.

Паводле інструкцыі аб парадку вядзення касавых аперацый і разлікаў наяўнымі грашовымі сродкамі, зацверджанай пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 20.12.2023 г. №472, праверка сапраўднасці ажыццяўляецца менавіта ў час прыёму наяўных беларускіх рублёў.

Пунктам 25 названай інструкцыі ўстаноўлена, што прыёму падлягаюць банкноты ўсіх наміналаў, якія не выклікаюць падазронасці ў іх сапраўднасці.

Правяраць грашовыя купюры на плацежнасць і сапраўднасць абавязаны работнікі, якія непасрэдна ажыццяўляюць разлік з пакупнікамі: прадаўцы, касіры, бармены, аператары АЗС і іншыя.

Паводле аналізу матэрыялаў праверак, прычынай прыёму сувенірных купюр з’яўляецца, як правіла, няўважлівасць прадаўцоў і касіраў у сілу розных абставінаў, напрыклад, вялікі наплыў пакупнікоў, стомленасць, вячэрні час.

За невыкананне работнікам юрыдычнай асобы патрабаванняў заканадаўства (арт. 12.5 КоАП) прадугледжаны штраф у памеры да трох базавых велічыняў.

Аддзел эканомікі Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Летне-осенний сезон охоты на водоплавающую и болотную дичь

С 8 августа в Беларуси официально стартует летне-осенний сезон охоты на водоплавающую и болотную дичь.…

32 минуты ago

Организуем рабочее место для школьника дома

Уважаемые родители, от того, как организовано рабочее место вашего ребенка, напрямую зависят его осанка, зрение…

53 минуты ago

О принимаемых мерах по защите потребительского рынка от поступления некачественной и небезопасной продукции

За текущий период 2026 года специалисты ГУ «Дятловский районный ЦГЭ» охватили контрольными (надзорными) мероприятиями 48…

2 часа ago

Ахова працы. Тэма, якая заўжды ў прыярытэце

5 жніўня пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі прайшло пасяджэнне камісіі па прафілактыцы вытворчага…

2 часа ago

Канікулы-2026

Бяспека ў дзеянні У выхаваўча-аздараўленчым дзённым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы адбыўся тэматычны дзень…

4 часа ago

Па тэме з аналітыкай. Што варта ведаць гаспадарам тэлефонаў Apple iPhone?

Тэма Многія сучаснікі выбіраюць для сябе мабільныя тэлефоны Apple iPhone Праблема Пачасціліся выпадкі блакіроўкі такіх…

5 часов ago