У актыўную фазу перайшла міжведамасная прафілактычная акцыя “Летні патруль”, скіраваная на папярэджанне няшчасных выпадкаў на вадзе.

– Сумесны рэйд па вадаёмах Дзятлаўшчыны ў рамках “Летняга патруля” на гэты раз арганізавалі супрацоўнікі АСВОДа, міліцыі, РАНС, ГА “БРСМ”, лясгаса, удзельнікі добраахвотных дружын, – расказаў старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі АСВОД Сяргей Шпакоўскі. – Асаблівая ўвага ў час маніторынгу была звернута на выкананне такіх патрабаванняў бяспекі, як нашэнне ратавальных камізэлек у час рыбалкі з лодкі, недапушчэнне распіцця спіртных напояў каля вады і купання ў забароненых месцах, а таксама праверылі, ці не знаходзяцца на вадаёмах без суправаджэння дарослых непаўналетнія дзеці.

– Рэйд гэты не адзінкавы, – адзначыў старшы інжынер Дзятлаўскага РАНС Дзмітрый Лянцэвіч. – Практыку падобных прафілактычных мерапрыемстваў прадоўжым.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Водные игры небезопасны
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

10 июля, 2026
Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Похожие публикации