Афрыканская чума – вірусная хвароба дамашніх і дзікіх свіней, пры якой смяротны зыход складае 100 %.
Выконвайце асноўныя правілы ўтрымання свіней і іх догляду:
— тэрыторыя падсобнай гаспадаркі павінна быць абгароджана плотам;
— утрымоўваць свіней трэба толькі ў зачыненых памяшканнях;
— абсталюйце месца для мыйкі і дэзынфекцыі рук;
— устанавіце пры ўваходзе ў свінарнікі дэзбар’еры (дэзпадушкі);
— пры наведванні лесу і ўдзеле ў паляванні абавязкова змяніце адзенне і абутак, перш чым заходзіць у хлеў;
— выкарыстоўвайце асобнае спецадзенне і інвентар, праводзьце іх дэзынфекцыю;
— апрацоўвайце свіней і памяшканні адзін раз у 10 дзён супраць крывасмактальных насякомых, знішчайце грызуноў і мух;
— для кармлення бярыце толькі камбікорм завадской вытворчасці;
— кармы ўласнага прыгатавання апрацоўвайце пры тэмпературы не ніжэй за 80˚C;
— у выпадку захворвання свіней або раптоўнай іх гібелі неадкладна звярніцеся ў дзяржаўную ветэрынарную службу, паведаміце ў адміністрацыю сельвыканкама;
— не ажыццяўляйце падворны забой і рэалізацыю свініны без правядзення ветэрынарна-санітарнай экспертызы;
— не купляйце жывых свіней і мясную прадукцыю ў месцах несанкцыянаванага гандлю без ветэрынарных суправаджальных дакументаў;
— не выкідвайце трупы жывёл, адходы ад іх утрымання і перапрацоўкі на звалкі, абочыны дарог, не праводзьце іх захаванне.
— не спрабуйце перапрацаваць мяса вымушана забітых свіней без агляду ветэрынарнага спецыяліста.
За дзеянні, з-за якіх узніклі ачагі афрыканскай чумы свіней і адбылося яе распаўсюджванне, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.
Баляслаў КУЛЕШ,
галоўны ветэрынарны інспектар Дзятлаўскага раёна
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga