У рамках месячніка Чырвонага Крыжа з ініцыятывы Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа і галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта аб’яўлены конкурс “Чырвоны Крыж: мінулае, сучаснасць, будучыня”.
Ён праходзіць з 4 па 28 мая. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца навучэнцы ўстановаў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Гродзенскай вобласці і горада Гродна трох узроставых катэгорый: ад 6 да 10 гадоў, ад 11 да 15 гадоў і ад 16 да 18 гадоў.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна падрыхтаваць тэматычныя работы з розных матэрыялаў, у розных тэхніках, якія будуць адпавядаць тэме “Чырвоны Крыж: мінулае, сучаснасць, будучыня” і змяшчаць у сабе сімволіку Чырвонага Крыжа. Гатовыя вырабы да 25 мая неабходна накіраваць на адрас Гродзенскай абласной арганізацыі ГА “Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа”: 230023, г. Гродна, вул. Ажэшка, 1 (з пазнакай “конкурс работ”). Журы выбера пераможцаў у кожнай узроставай групе. Яны атрымаюць прызы, а іх работы будуць прадстаўлены ў музейнай экспазіцыі Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа. Таксама фотаздымкі работ размесцяць у віртуальным альбоме на старонках абласной арганізацыі ў сацыяльных сетках.
Па больш падрабязную інфармацыю аб удзеле ў конкурсе “Чырвоны Крыж: мінулае, сучаснасць, будучыня” можна звяртацца па тэлефоне 6-11-84.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…