У Гродзенскай вобласці стартаваў рэгіянальны этап чэмпіяната Рэспублікі Беларусь па футболе сярод мужчынскіх каманд другой лігі пад эгідай Беларускай федэрацыі футбола.
Аб ходзе чэмпіянату і ўдзеле ў ім дзятлаўчан расказаў начальнік сектара спорту і турызму райвыканкама Дзмітрый Ёда:
– Сёлета ў рэгіянальным этапе ўдзельнічаюць 18 каманд. Рэгламентам яны падзелены на 2 групы: “Захад” і “Усход”, па 9 каманд у кожнай, якія прадстаўляюць усе без выключэння раёны Гродзеншчыны. Наша каманда ФСК “Дзятлава” патрапіла ў групу “Усход” разам з футбольнымі клубамі “Факел-Навагрудак”, “Ліда-2”, “Іўе”, “Воранава”, “Ашмяны”, “Буравеснік” (Карэлічы), “Астравец”, “Смаргонь-2”.
– Раскажыце пра каманду ФСК “Дзятлава”.
– Заснавальнікам зборнай Дзятлаўскага раёна выступіў раённы фізкультурна-спартыўны клуб. Паўнамоцтвы трэнера і прадстаўніка зборнай каманды для ўдзелу ў чэмпіянаце прадастаўлены трэнеру-выкладчыку аддзялення па футболе Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Уладзіміру Ганчару.
– Па якой сістэме праходзяць гульні чэмпіяната?
– Згодна з календаром спаборніцтваў, гульні будуць праходзіць у 2 кругі (кожная каманда згуляе са сваім сапернікам на дамашнім полі і на выездзе). У мінулыя выхадныя каманда Дзятлаўскага раёна гасцявала ў каманды горада Ліды. Першая палова матча скончылася з нічыйным лікам 0 : 0, аднак па выніках матча перавагу атрымалі гаспадары пляцоўкі з лікам 2 : 0.
– Дзе і калі дзятлаўчане змогуць падтрымаць сваю каманду?
– Дамашнія гульні першага круга з удзелам нашай зборнай можна будзе пабачыць на стадыёне “Колас” у Дзятлаве. 9 мая – сустрэча з ФК “Іўе”; 12 мая – ФК “Воранава”, 19 мая – ФСК “Ашмяны”, 1 чэрвеня – РФСК “Астравец”, 23 чэрвеня – ФК “Факел-Навагрудак”. Выязныя матчы першага круга пройдуць 26 мая і 9 чэрвеня ў Карэлічах і Смаргоні.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…
Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…
Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…