Рабочая група па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў у саставе прадстаўнікоў райвыканкама, цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі разам з карэспандэнтам раённай газеты 2 сакавіка выйшла на праверку санітарнага стану тэрыторый аб’ектаў, кантэйнерных пляцовак паркавай зоны і плошчы 17 Верасня горада Дзятлава.

“Чысты чацвер” завяршыўся прадпісаннем на адрас РУП ЖКГ па выяўленых парушэннях правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў, а таксама заканадаўства ў сферы санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва. Заўвагі прагучалі наконт парушанай цэласнасці і перапоўненых скрыняў, устаноўленых на плошчы 17 Верасня, смецця і акуркаў вакол іх, такой жа сітуацыі ў паркавай зоне і на ўваходзе ў будынак камбіната бытавога абслугоўвання; наяўнасці бытавога смецця, папер, бутэлек на беразе ракі насупраць міні-рынку; складавання сухога лісця ў парку; разбураных прыступак на плошчы; кантэйнера за будынкам КБА, які патрабуе афарбоўкі.

Камунальнікі прывядуць у належны санітарны стан вызначаныя аб’екты. А грамадзяне? Яны часта абураюцца працай камунальных службаў, пры гэтым самі спакойна могуць выкінуць фанцік ад цукеркі ці змятую ўпакоўку міма смеццевага кантэйнера або ўвогуле не данесці да яго. З такой пазіцыяй грамадзян і яе вынікам нават атрад дворнікаў з вышэйшай смеццевай адукацыяй не справіцца. Ніхто не скідвае з рахункаў гарадскіх праблем, але і самім трэба паводзіць сябе такім чынам, каб не пладзіць тое самае смецце, якое так псуе вуліцы горада.

А яшчэ ў мэтах арганізацыі добраўпарадкавання тэрыторый, паляпшэння эстэтычнага, санітарнага і экалагічнага аблічча на Дзятлаўшчыне рэгулярна праводзяцца суботнікі – першы, вясновы, дарэчы, “не за гарамі” – і ў іх можа прыняць удзел кожны, каб зрабіць свой населены пункт лепшым, чысцейшым і прыгажэйшым.

Ірына КАМАРОВА
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Моладзевыя навіны. Усмешка творыць цуды

У рамках Тыдня дадатковай адукацыі ў Дзятлаўскім раёне ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі прайшоў…

10 часов ago

Ведае ўчастковы. БПЛА – пад забаронай

Пытанне: ці любому можна запускаць беспілотныя лятальныя апараты? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Дзяніс Барук: –…

11 часов ago

12 верасня – Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга следства. Следчы гучыць ганарова і адказна

Сёлета 15 гадоў з дня ўтварэння адзначае Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Гэта маладое ведамства, але…

11 часов ago

Нотариус нотариальной конторы бесплатно проконсультирует граждан

17 сентября 2026 года нотариус нотариальной конторы Дятловского района бесплатно проконсультирует граждан всех категорий по…

11 часов ago

Дарине нужна помощь

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

11 часов ago

Внимание! Новый способ мошеннической активности!

Злоумышленники, представляясь сотрудниками Фонда социальной защиты населения, органов социальной защиты или пенсионных отделов, сообщают гражданам…

21 час ago