Усе – на пляж! Але толькі дазволены

Нарэшце ў Беларусь прыйшла тая самая абяцаная сіноптыкамі спёка. Ужо на гэтым тыдні слупок тэрмометра паднімецца да 35 градусаў, і самае камфортнае месца будзе каля вадаёма.

Не забывайце, што купацца можна толькі ў дазволеных месцах. Цаной за парушэнне гэтага правіла можа стаць не толькі штраф, а ваша жыццё. Аднак гэтым разам мы не будзем звяртацца да сумнай статыстыкі. Адправімся на пляж горада Дзятлава, каб пабачыць, якім можа быць культурны адпачынак па правілах бяспекі. Аб тым, што чакае тут дзятлаўчан і гасцей горада, расказаў старшыня Дзятлаўскай    раённай арганізацыі АСВОД  Сяргей Шпакоўскі:

– Купальны сезон сёлета пачаўся з 1 мая і прадоўжыцца да 30 верасня ўключна. Гарадскі пляж прадаўжае абнаўляцца і ўдасканальвацца для камформу аматараў адпачынку каля вады. Сёлета тут усталяваны модульны пірс для катамаранаў, каб у час пасадкі і высадкі пасажыры не мачылі ногі. Для зручнасці з боку цэнтральнай раённай бальніцы да пляжа была пракладезна асфальтаваная дарожка. Была абноўлена дзіцячая купальня, агароджаная 3D-сеткай, месцы купання для дзяцей да 14 гадоў і дарослых. Для аматараў спорту на пляжы ўсталяваны спартыўны гарадок з трэнажорамі і валейбольная пляцоўка. Таксама тут ёсць ценевыя навесы, шэзлонгі, умывальнік з дазатарам для рук, душ, месцы для пераапранання, туалет. Пляж адпавядае ўсім патрабаванням пастановы Савета Міністраў № 543 ад 18.08.2023 года “Правілы аховы жыцця людзей на водах”. Аддзел адукацыі райвыканкама ажыццяўляе падвоз на пляжны адпачынак школьнікаў, з якімі паралельна праводзім прафілактычную работу – да сямі арганізаваных груп некальні разоў на тыдзень. Пост укамплектаваны дзяжурнымі матросамі-ратаўнікамі, таксама падтрымліваць бяспеку, весці прафілактычную работу нам дапамагаюць супрацоўнікі Дзятлаўскага РАНС і АУС райвыканкама.

– Нагадайце, што нельга рабіць на пляжы?

– Забараняецца падаваць ілжывыя сігналы ратаўнікам, гарэзнічаць у вадзе, ажыццяўляць захопы, якія могуць прывесці да ўтаплення. Забаронена заплываць за буі, за гэта прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Таксама караецца штрафам знаходжанне ў вадзе і на пляжы ў стане алкагольнага ап’янення, распіцце спіртных і алкагольных напояў, курэнне (у тым ліку электронных цыгарэт). На тэрыторыі пляжа забаронены выгул сабак, аднак паблізу ёсць месца для іх прывязу.  

Нагадаем, што на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна купанне дазволена ў двух вадаёмах – у райцэнтры па вуліцы Фогеля і на тэрыторыі санаторыя “Радон”.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Цифровая платформа для путешественников «Умный город» появится в Беларуси

В Беларуси с 2027 года заработает современная цифровая платформа для путешественников "Умный город". Об этом…

6 часов ago

Александр Лукашенко: машиностроение выступает мощным двигателем экономического прогресса Беларуси

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов Министерства промышленности и машиностроительного комплекса с профессиональным…

6 часов ago

Дзень адчыненых дзвярэй у турыстычным цэнтры

Штогод 27 верасня ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень турызму – свята, якое аб’ядноўвае ўсіх,…

17 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Надзея Гайдук: “Я багатая бабуля”

90 гадоў з дня нараджэння адзначыла сёлета наша зямлячка, жыхарка вёскі Буцвілавічы Надзея Гайдук. Творчы…

18 часов ago

«Дажынкі-2026». Дятловчане — на «сельской эстафете»

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае 

1 день ago

Юрый Варган: “Адчуваю сябе героем свайго часу”

На абласных “Дажынках” Ганаровай граматай адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў узнагароджаны наш зямляк – трактарыст-машыніст…

1 день ago