Каранавірус не спяшаецца адступаць.
Аднак прышчэпкавая кампанія, захаванне мераў уласнай бяспекі і актыўная работа медыкаў даюць свой плён: у Дзятлаўскім раёне назіраецца спад захворвання. У якім рэжыме працавалі ў лістападзе і як сёння функцыянуюць Дзятлаўская бальніца і раённая паліклініка, расказаў галоўны доктар Дзятлаўскай ЦРБ Алег Анцух:
– У сувязі з ростам захворвання на кавід-інфекцыю з 1 лістапада ў раённай бальніцы было адкрыта 40, а затым яшчэ 20 ложкаў для лячэння хворых на каранавірус, акрамя таго, было выдзелена 6 месцаў у рэанімацыйным аддзяленні. На працягу трох тыдняў мы аказвалі дапамогу пацыентам у дыягнастычным, інфекцыйным і рэанімацыйным аддзяленнях бальніцы. У сувязі з паступовай тэндэнцыяй да зніжэння захворвання на COVID-19 і незапатрабаванасцю месцаў (істотна знізілася колькасць пацыентаў, якія мелі неабходнасць у аказанні стацыянарнай дапамогі), на ўзроўні галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскай вобласці было прынята рашэнне аб вяртанні раённых бальніц да папярэдняга рэжыму работы. Сёння на Гродзеншчыне функцыянуюць чатыры міжраённыя цэнтры лячэння хворых на каранавірус. Дзятлаўчане, якім неабходна шпіталізацыя, накіроўваюцца ў Слонімскую ЦРБ. Сіламі работнікаў Дзятлаўскай бальніцы і раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі часовае інфекцыйнае аддзяленне было закрыта, прадэзынфікавана і падрыхтавана да прыёму пацыентаў. Сёння яно працуе ў ранейшым, даінфекцыйным рэжыме як тэрапеўтычнае. На сёння ўсе стацыянарныя аддзяленні бальніцы “чыстыя”, абмежаванняў па аказанні планавай дапамогі пацыентам няма.
– Якая сённяшняя эпідэміялагічная сітуацыя ў раёне?
– Назіраецца стабільнае істотнае змяншэнне колькасці пацыентаў, у якіх пярвічна выяўлена кавід-інфекцыя. Аднак расслабляцца не варта: меры індывідуальнай абароны, дыстанцыраванне і вакцынацыя дапамогуць пазбегнуць цяжкіх наступстваў захворвання. Заўважу, што пацыенты раённай бальніцы, якія не маюць супрацьпаказанняў да пастаноўкі прышчэпкі ад каранавірусу, могуць яе атрымаць.
– Ці змяніўся рэжым працы Дзятлаўскай паліклінікі?
– Раённая паліклініка працавала і працуе ў штатным рэжыме: ажыццяўляецца правядзенне прафесійных аглядаў, вадзіцельскіх камісій, дактары вядуць планавы прыём. Разам з тым, для аказання дапамогі пацыентам з кавід-інфекцыяй створаны спецыяльныя брыгады, работа ФАПаў і амбулаторый пераведзена пераважна на надомнае абслугоўванне, а таксама вакцынацыю.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
У рамках Тыдня дадатковай адукацыі ў Дзятлаўскім раёне ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі прайшоў…
Пытанне: ці любому можна запускаць беспілотныя лятальныя апараты? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Дзяніс Барук: –…
Сёлета 15 гадоў з дня ўтварэння адзначае Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Гэта маладое ведамства, але…
17 сентября 2026 года нотариус нотариальной конторы Дятловского района бесплатно проконсультирует граждан всех категорий по…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Злоумышленники, представляясь сотрудниками Фонда социальной защиты населения, органов социальной защиты или пенсионных отделов, сообщают гражданам…