ЗАПАЛЬШЧЫЦА НАСЦЯ
Сяло Гаршына, Андрэеўскі раён Арэнбургскай вобласці, пачатак вайны. Дзяўчынцы Насці споўнілася толькі 15 гадоў. Мужчыны пайшлі на фронт, працоўнай сілы не хапала. Таму ў 1942 годзе Насцю з сястрой Рымай адправілі працаваць у шахту №20 трэста “Ленінвугаль”, што ў Карагандзе. Яе працоўны шлях пачаўся з нялёгкай і небяспечнай для дзяўчынкі пасады – запальшчыца. Яна вельмі добра памятае свой першы спуск у шахту: “Цёмна, нібы ў падвале з зачыненымі дзвярыма стаіш. Мяне адправілі на паверхню запаліць патухлыя лампы Вольфа, якімі карыстаюцца шахцёры. Калі я зноў спусцілася, то ўбачыла спрэчку паміж работнікамі. Мужчыны на эмоцыях расхапілі лямпы і пайшлі ў розныя бакі. А я засталася адна ў поўнай цемры, было вельмі жудасна”.
Але ўжо праз кароткі час яна прывыкла да працы пад зямлёй. Хадзіла на склад атрымліваць неабходныя рэчывы для вырабу выбуховага патрона. Часам прыходзілася на кволых дзявочых плячах несці ад 15 да 20 кг аманіту. Яна брала патрон, набівала яго выбуховым рэчывам, закладвала дэтанатар і ішла на месца, дзе трэба было зрабіць выбух. Асноўная яе задача – падрыў пластаў вугалю. Жанчына ўзгадвае: “Зраблю рэйку патронаў, устанаўлю ўсё і адразу ж бягу хавацца ад выбуху. У гэтай справе варта ўсё зрабіць якасна. Класці дынаміт у адпаведных прапорцыях”.
Калі за месяц участак паказваў добрыя вынікі, давалі харчдапамогу – кілаграм мукі. Удзень шахцёру было прызначана 1 200 грамаў хлеба. Перад спускам у шахту змена збіралася ў скверы і спявала “Кацюшу”. За некалькі дзён да перамогі, 1 мая 1945 года, у шахце адбыўся выбух. Загінула каля 100 чалавек, у тым ліку і сястра дзяўчынкі.
Агульны працоўны падземны стаж Анастасіі склаў 7,5 года.
Пасля вайны Анастасія Іванаўна Салікава працавала інжынерам-тэхнолагам на Карагандзінскім заводзе “Гумова-тэхнічных вырабаў”. У 1992 годзе з сям’ёй дачкі пераехала жыць у Юравічы. Цяпер ветэран Вялікай Айчыннай вайны Анастасія Салікава акружана любоўю і пяшчотай дзяцей, унукаў і шасці праўнукаў.
Тэкст Л. СУР’ЯНІНАВАЙ
Оперативная информация Управления сельского хозяйства и продовольствия райисполкома на утро 21 августа 2026 года. Подписывайтесь…
На Дзятлаўшчыне праходзіць праверка работы аб’ектаў аховы здароўя і сацыяльных аб’ектаў у сферы пажарнай бяспекі,…
В целях предупреждения и профилактики детского дорожно-транспортного травматизма, в период с 25 августа по 5…
КГК Гродненской области выявил нарушения при исполнении поручения Главы государства о наведении порядка на земле…
Комитетом государственного контроля Гродненской области изучается вопрос своевременности выплаты заработной платы, среднего заработка за время…
Указ Президента Республики Беларусь от 27.11.2000 № 631 «О предоставлении льготных кредитов отдельным категориям граждан». Данная…