Уражанняў хопіць на цэлае лета

Ужо стала добрай традыцыяй для навучэнцаў сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава і іх настаўнікаў кожны май ладзіць экскурсіі па памятных месцах нашай краіны.

Сёлетні год не стаў выключэннем. Школьнікі накіраваліся ў Брэсцкую  крэпасць-герой і гісторыка-культурны комплекс “Лінія Сталіна”.

Хто б  мог падумаць, што гэтыя  гістарычныя месцы выклічуць столькі эмоцый у дзяцей!

– Экскурсія ў Брэсцкую  крэпасць стала для мяне вельмі пазнавальнай і цікавай, заставіла аб многім задумацца. Гэта дзіўная магчымасць датыкнуцца да нашай гісторыі, адчуць асабіста не толькі трагічныя падзеі тых часоў, але і гонар за нашых салдатаў, – расказвае Дар’я Заблоцкая, навучэнка 5 “В” класа. – Я лічу, што гэта гістарычнае месца павінен наведаць кожны, хто любіць сваю Радзіму, цэніць яе гісторыю. Памяць – гэта тое, што аб’ядноўвае ўсіх удзячных нашчадкаў нашай роднай Беларусі.

Не засталася раўнадушнай ад убачанага і Лізавета Ахрамовіч. З жалем у голасе дзяўчынка гаворыць:

– Ужо сам уваход з вялізнай гранітнай зоркай  аказвае незабыўнае ўражанне. Мы ўбачылі паўразбураныя казематы крэпасці. На сценах – памятныя шыльдачкі, якія нагадваюць аб трагічных падзеях. Сляды абстрэлаў на сценах –  нямыя сведкі гісторыі.  Пейзаж вакол сакавіта-зялёны, і нават не верыцца, што тут магло такое адбывацца. Прыцягвае да сябе ўвагу вялікая  скульптура “Смага”, дзе стомлены салдат намагаецца дапаўзці да ракі, каб набраць хоць крыху вады. З аповеду экскурсавода мы даведаліся, што многа воінаў загінула, таму што іх абстрэльвалі немцы.

Разам з экскурсаводам школьнікі прайшлі ўздоўж паўразбураных будынкаў кальцавой казармы, у якой зараз размешчаны музеі, убачылі знакамітыя  Холмскія вароты, якія вядуць у  Цытадэль. Таксама  наведалі Свята-Мікалаеўскі храм, пабудаваны  ў 17 стагоддзі. Пабывалі на  плошчы Цырыманіялаў,  дзе стаіць вялізная скульптура “Мужнасць” вышынёй каля 30 метраў, стаметровы абеліск, які па форме нагадвае штык рускай вінтоўкі. Спыніліся ў цэнтры плошчы каля Вечнага агню, каб ушанаваць памяць аб загінулых.

Затым  наведалі  музей пад незвычайнай назвай – “Музей вайны – тэрыторыя міру”. Гэта новы музей, дзе размясціліся восем экспазіцыйных залаў з прымяненнем у іх камп’ютарнай тэхнікі і разнастайных мастацкіх інсталяцый, што робіць яго самым тэхнічна перадавым у краіне.

Моцныя ўражанні выклікалі ўспаміны відавочцаў, лёсы членаў сем’яў  абаронцаў крэпасці, пакуты  жанчын і дзяцей, якія засталіся ў Брэсце і неаднаразова станавіліся ахвярамі рэпрэсій акупантаў.

Навучэнцы 7 і 8 класаў у час экскурсіі па гісторыка-культурным комплексе “Лінія Сталіна” даведаліся аб гісторыі стварэння комплексу, убачылі ўнікальныя збудаванні абарончай сістэмы – ДОТы Мінскага ўмацаванага раёна. Шырока прадстаўлена тут  ваенная тэхніка часоў Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенных гадоў – авіяцыя, бронетэхніка, артылерыя. Для хлопчыкаў гэта стала сапраўдным адкрыццём. Да таго ж, на штучным вадаёме была прадэманстравана паромная пераправа і нізкаводны інжынерны мост, пабудаваны па даваенных чарцяжах.  Пасля агляду экспазіцыі комплексу пачаставаліся салдацкай кашай, пастралялі з сапраўднай ваеннай зброі і праехаліся на танках  перыяду 30-40-х гадоў.

Атрыманых ад экскурсій уражанняў хопіць дзецям  на цэлае лета.

Святлана УРБАН,
настаўніца рускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Нам даверана памяць. Спалены боль Дзятлаўшчыны

Зусім нядаўна на Дзятлаўшчыне прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 82-й гадавіне вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аднак…

14 часов ago

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

17 часов ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

21 час ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!!

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

22 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

2 дня ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

2 дня ago