Урад Беларусі зацвердзіў план работы на I паўгоддзе 2018-га

Пастановай урада нумар 1026 ад 28 снежня 2017 года зацверджаны план работы Савета Міністраў і Прэзідыума Савета Міністраў на першае паўгоддзе 2018 года, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
У прыватнасці, на пасяджэннях Савета Міністраў плануецца разгледзець вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі за 2017 год, а таксама за студзень-сакавік 2018 года.
На пасяджэнні Прэзідыума Саўміна будуць вынесены пытанні аб канцэптуальных асновах прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2018 год і на перыяд да 2020 года, напрамках бюджэтна-фінансавай і падатковай палітыкі на 2018 год і сярэднетэрміновай фінансавай праграмы на 2018-2020 гады.
Акрамя таго, плануецца абмеркаваць ход рэалізацыі дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця на 2016-2020 гады, Нацыянальнай праграмы падтрымкі і развіцця экспарту на 2016-2020 гады, дзяржаўнай праграмы «Энергазберажэнне» на 2016-2020 гады.
Размова таксама пойдзе аб канцэптуальных асновах прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2019 год і на перыяд да 2021 года, напрамках бюджэтна-фінансавай і падатковай палітыкі на 2019 год і сярэднетэрміновай фінансавай праграмы на 2019-2021 гады.
Разам з тым удзельнікі пасяджэнняў Прэзідыума разгледзяць пытанні мадэрнізацыі нафтаперапрацоўчых заводаў, ААТ «Магілёўхімвалакно» і стратэгіі развіцця нафтахімічнага комплексу краіны да 2030 года.
Акрамя таго, плануецца разгледзець ход выканання даручэння кіраўніка дзяржавы па развіцці Барысаўскага раёна.
Сярод іншага запланавана выязное пасяджэнне Прэзідыума Саўміна, у час якога размова пойдзе аб павышэнні ўзроўню канкурэнтаздольнасці эканомікі Бабруйска і Бабруйскага раёна, у тым ліку за кошт развіцця малога і сярэдняга бізнесу, стварэння рабочых месц і ўключэння ў гаспадарчы абарот дзяржаўнай маёмасці, якая не выкарыстоўваецца або неэфектыўна выкарыстоўваецца.
Асобна на адным з пасяджэнняў будзе разгледжаны ход рэалізацыі ўказа нумар 235 ад 8 чэрвеня 2015 года «Аб сацыяльна-эканамічным развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці» і праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці на перыяд да 2020 года.
Усяго ў першым паўгоддзі 2018 года на пасяджэннях Саўміна і Прэзідыума Саўміна плануецца разгледзець 23 пытанні.
administrator

Recent Posts

Дзелавы панядзелак. Камунальныя паслугі. Хто не плаціць?

Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…

15 часов ago

У райвыканкаме. Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і заслужаныя ўзнагароды

На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў бягучага…

16 часов ago

Новые вице-премьер и помощник Президента. Александр Лукашенко принял кадровые решения и поставил задачи для АПК

Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 ноября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…

17 часов ago

Каго можна абмежаваць у дзеяздольнасці?

Пытанне: ці з’яўляецца абмежаванне ў дзеяздольнасці дзейснай мерай для барацьбы з алкагалізацыяй членаў сям’і? Адказвае…

18 часов ago

ПРО:Безопасность. Чем не стоит топить печь?

С наступлением отопительного сезона вопросы безопасной эксплуатации печного отопления становятся особенно актуальными. Неправильный выбор топлива…

20 часов ago

Моладзевыя навіны. Хто на Дзятлаўшчыне “Лідар года-2026”?

Адбыўся раённы этап рэспубліканскага моладзевага конкурсу “Лідар года-2026”. У фінале вочнага тура за званне лепшага…

20 часов ago