Для Наталлі Манчук   хобі  з’яўляецца канзашы. Гэтае майстэрства, гісторыя якога пачынаецца ў Японіі, для дзятлаўскай майстрыцы стала заняткам для душы,  дало магчымасць раскрыць свой творчы патэнцыял. Ён рэалізоўваецца не толькі ў стылі канзашы, але і ў вырабе модных капялюшыкаў, аксэсуараў для вопраткі.

У ліку матэрыялаў, з якімі працуе Наталля і фоаміран. Гэта ўнікальны па сваіх уласцівасцях матэрыял, які часта называюць яшчэ “пластычнай замшай”, падыходзіць для вырабу ўпрыгажэнняў, цацак.

 

Асвойвае Наталля і сутаж. Гісторыя гэтай тэхнікі ажно ў 14 стагоддзе: першапачаткова так называлі  шаўковы шнур, які выкарыстоўваўся ў рукадзеллі. Пазней сутажам стала называцца і дэкаратыўная тэхніка ў цэлым, з дапамогай якой вырабляюць кулоны, завушніцы, брошкі, калье.

Апошнім часам Наталля  дэманструе свае вырабы на выставах майстроў, якія ладзяцца ў Дзятлаве. А таксама прымае ўдзел на выязных мерапрыемствах. Сёлета гэта і выстава-кірмаш “Чароўная шкатулка”,  якая прайшла ў Гродне, выстава ў зімовым садзе ў Брэсце, выстава майстроў у Кобрыне. У планах наведаць “Чароўную шкатулку”, якая пройдзе ў Брэсце.

А. ДУБРОЎСКАЯ

Фота Н. АВЯРЧУК

Предыдущая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации