Управа знойдзецца на кожнага скандаліста

У рамках рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Дом без насілля!”, якая праходзіць з 11 па 17 мая, участковы інспектар міліцыі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Віталій Грышук разам з членамі добраахвотнай дружыны і супрацоўнікам Дзятлаўскага РУП ЖКГ правялі рэйд па райцэнтры. Яны наведалі жылыя памяшканні, якія знаходзяцца на ўліку як “прытон”; праверылі асоб, не занятых у эканоміцы (непрацуючых); грамадзян, якія стаяць на прафілактычным уліку ў аддзеле аховы правапарадку і прафілактыкі за дамашняе насілле; якія вярнуліся з лячэбна-працоўнага прафілакторыя і не працуюць.

– Адна з мэтаў дадзенай акцыі – папярэджанне выпадкаў дамашняга насілля, што застаецца актуальным у сучасным грамадстве, – гаворыць Віталій Іванавіч. – Таму такіх грамадзян, якія стаяць у нас на ўліку, мы рэгулярна наведваем дома, бо менавіта яны вельмі часта бываюць дамашнімі агрэсарамі. Калі ж там яшчэ знаходзяцца асобы, схільныя да ўчынення правапарушэнняў, невядомыя або замежныя грамадзяне, правяраем іх на наяўнасць законнасці пражывання ў гэтым жылым памяшканні, непрацуючым даём паведамленні аб яўцы ў аддзел унутраных спраў. Той, хто туды не прыйдзе, будзе прыцягнуты да адказнасці за непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі – змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

Хачу нагадаць, што за ўчыненне дамашняга насілля ў сям’і прадугледжана адказнасць, у тым ліку і крымінальная. Акрамя гэтага, да асобы, якая дапусціла гвалт у адносінах да блізкіх, можа быць ужыта ахоўнае прадпісанне – дэбашыру ўстанаўліваюцца забароны на ўчыненне пэўных дзеянняў: наведваць і прадпрымаць спробы высвятляць месца знаходжання пацярпелага; мець зносіны з ім; распараджацца агульнай сумеснай маёмасцю, а таксама можа быць устаноўлены абавязак часова пакінуць агульнае з ім жылое памяшканне на тэрмін да 15 сутак. За парушэнне патрабаванняў ахоўнага прадпісання прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па частцы 2 артыкула 10.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, за што вінаваты будзе пакараны штрафам ці адміністрацыйным арыштам.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Цифровая платформа для путешественников «Умный город» появится в Беларуси

В Беларуси с 2027 года заработает современная цифровая платформа для путешественников "Умный город". Об этом…

2 часа ago

Александр Лукашенко: машиностроение выступает мощным двигателем экономического прогресса Беларуси

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов Министерства промышленности и машиностроительного комплекса с профессиональным…

3 часа ago

Дзень адчыненых дзвярэй у турыстычным цэнтры

Штогод 27 верасня ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень турызму – свята, якое аб’ядноўвае ўсіх,…

14 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Надзея Гайдук: “Я багатая бабуля”

90 гадоў з дня нараджэння адзначыла сёлета наша зямлячка, жыхарка вёскі Буцвілавічы Надзея Гайдук. Творчы…

14 часов ago

«Дажынкі-2026». Дятловчане — на «сельской эстафете»

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае 

1 день ago

Юрый Варган: “Адчуваю сябе героем свайго часу”

На абласных “Дажынках” Ганаровай граматай адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў узнагароджаны наш зямляк – трактарыст-машыніст…

1 день ago