Уносяць уклад у “хлебную” справу

Сёлета на Дзятлаўшчыне ў час жніва працуюць два студэнцкія атрады. Свой уклад у “хлебную” справу раёна ўносяць 30 студатрадаўцаў у ААТ “Граніт-Агра” і яшчэ 11 студатрадаўцаў у КСУП “Дварэц-Агра”.

На гэты раз мы сустрэліся з маладымі работнікамі, якія працуюць у аграгарадку Дварэц на зернесушыльным комплексе. Намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце КСУП “Дварэц-Агра” Аляксандр Сачык, які курыруе работу мясцовага студатрада, расказаў, што на КЗСВ-30 у Дварцы працуюць 8 студатрадаўцаў, яшчэ тры чалавекі задзейнічаны на сушцы зерня ў аграгарадку Раготна. Дарэчы, жадаючых папрацаваць летам было больш, бо старшакласнікі з задавальненнем ідуць у гаспадарку, імкнуцца зарабіць грошай. Таму, калі пачнецца ўборка лёну, магчыма, КСУП зможа працаўладкаваць яшчэ чатырох маладых работнікаў, але ўжо не ў складзе студатрада.

Аляксандр Казіміравіч зазначае таксама, што моладдзю тут задаволены: працуюць студатрадаўцы старанна і адказна, а кіраўніцтва гаспадаркі стараецца цікава арганізаваць іх вольны час. Напрыклад, выязныя канцэрты для работнікаў, задзейнічаных на жніве, арганізоўваюць артысты мясцовага Дома культуры. Нядаўна студатрадаўцы пабылі на адкрыцці этнаграфічнай экспазіцыі “Побытавая культура беларускага селяніна” ў Дварцы і Свяце мёду ў Раклевічах. Па словах моладзі, мерапрыемствы ім спадабаліся.

Каб упэўніцца ў гэтым, звяртаюся да саміх маладых работнікаў.

– У атрадзе сапраўды цікава і весела, – пацвярджае навучэнец 11 класа Дварэцкай сярэдняй школы Уладзіслаў Трафімовіч. – Сам я першы год удзельнічаю ў студатрадаўскім руху, і мне вельмі падабаецца. Мінулым летам таксама спрабаваў уладкавацца ў гаспадарку на жніво, але не адпавядаў па ўзросце. Вядома, здараецца, што стамляюся, бо сушым зерне і рапс – шуфлюем, мяцём, убіраем, – а на вуліцы даволі горача. Затое разумею, што такое праца і дарослае жыццё, як зарабляюцца грошы. Свой заробак збіраюся патраціць на падрыхтоўку да школы.

Меркаваннем наконт студатрадаўскага руху згаджаецца падзяліцца і выпускніца Дварэцкай сярэдняй школы Алена Жукоўская.

– Другі год запар уладкоўваюся ў студатрад і другі год задзейнічана на сушцы зерня. Мне здаецца, што работа тут нецяжкая, ды і працаваць сярод сяброў весела. Сёлета паступаю ў Гродзенскі медыцынскі каледж, таму грошы будуць дарэчы, а дома ўсё лета прасядзець сумна. Мяркую, многія маладыя людзі са мной згодны, што толькі займаючыся справай, пазнаеш цану “свайго хлеба” ў прамым і пераносным сэнсе.

Ірына КАЎКЕЛЬ   

administrator

Recent Posts

Дзелавы панядзелак. Эканомія без страты якасці

Эфектыўнае выкарыстанне дзяржаўнай маёмасці, скарачэнне выдаткаў на прадпрыемствах, пошукі грыбнікоў, падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона –…

14 часов ago

ГрадусПлюс. Не мая трава, або Каму даглядаць пахаванні?

Кожны чалавек – гаспадар свайго жыцця, пакуль яно прадаўжаецца. Апошні спачын і дастойная пашана памерлым…

14 часов ago

Сям’я! Служым разам!

Для супрацоўнікаў міліцыі, якія днём і ноччу аберагаюць спакой грамадзян, любячая і моцная сям’я –…

14 часов ago

Придется ли брать зонты на линейку? Синоптики рассказали о погоде 1 сентября

В Беларуси днем 1 сентября во многих районах страны ожидаются грозы, по юго-востоку - сильные…

15 часов ago

Золотой стал серебряным призером чемпионата мира по академической гребле

Белорус Евгений Золотой занял второе место на чемпионате мира по академической гребле в столице Нидерландов…

17 часов ago

Да ведама грамадзян

3 верасня з 14 да 16 гадзін у Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце (вул. Леніна, 18,…

17 часов ago