Такое пажаданне ўдзельнікам штогадовага агляду-конкурсу добраахвотных пажарных і санітарных дружын адрасаваў намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Баравік.

Сёлета ў ім паспаборнічалі сталі 11 каманд сельгаспрадпрыемстваў і арганізацый раёна. На працягу года яны рыхтаваліся да выпрабаванняў, павышалі свае веды, адточвалі навыкі, выпраўлялі мінулагоднія недахопы, каб быць лепшымі.

– У гэтым годзе на Дзятлаўшчыне праходзілі абласныя вучэнні МНС, у час якіх наш раён паказаў зладжанасць дзеянняў і добры вынік. Жадаю кожнай камандзе ўдачы, згуртаванасці і поспехаў у праходжанні выпрабаванняў, – адзначыў Дзмітрый Расціслававіч.

Рэгламент і ўмовы конкурсу, парадак праходжання этапаў спаборніцтваў удзельнікам патлумачыў першы намеснік начальніка Дзятлаўскага РАНС Уладзімір Бялятка. Жараб’ёўка вызначыла парадак выступлення, і ўдзельнікі адправіліся на старт.

Санітарныя дружыны ў гэтым годзе працавалі комплексна: напачатку – праверка ўкамплектаванасці медыцынскіх сумак і аснашчэння, дзе павінна быць усё неабходнае для выратавання жыцця чалавека.

У ачагу камбінаваных паражэнняў улічвалася экіпіраванасць і надзейнасць тэарэтычных ведаў канкурсантак, даводзілася прымяняць і практычныя навыкі. Упершыню ў конкурсе выкарыстоўвалася машына “хуткай” дапамогі: кожная каманда прадэманстравала транспарціроўку

пацярпелага да яе на насілках або шчыце.

Таксама каманды паказвалі веды, працавалі пад кантролем спецыялістаў у змадэляваных ачагах хімічнага і інфекцыйнага паражэння.

Усіх удзельнікаў спаборніцтваў забяспечвала вадой  раённая арганізацыя Таварыства Чырвонага Крыжа.

У спаборніцтвы пажарных фарміраванняў традыцыйна ўвайшлі баявое разгортванне ад мотапомпы, пераадоленне стометровай паласы перашкодаў і пажарная эстафета. На гэтых этапах самадзейным пажарным спатрэбіліся хуткасць, спрыт, камандны дух і, вядома, веданне правілаў пажарнай бяспекі і алгарытму выратавання пацярпелых.

Сярод пажарных падраздзяленняў арганізацый раёна лепшымі ў эстафеце былі ўдзельнікі пажарнай дружыны ААТ “Дварэц-Агра”, яны ж сталі лепшымі ў пажарнай эстафеце. У баявым разгортванні ад мотапомпы найлепш паказалі сябе дружыннікі КСУП “Войневічы”. Найлепшы персанальны вынік у пажарнай эстафеце паказаў Аляксей Сачык (ААТ “Дварэц-Агра”), на другім і трэцім месцы адпаведна Святаслаў Ісачэнка і Дзмітрый Сямашка (ААТ “Дварэцкі льнозавод”).

Па выніках усіх этапаў пераможцай стала пажарная дружына ААТ “Дварэц-Агра”, на другім месцы – каманда ААТ “Дварэцкі льнозавод”, на трэцім – КСУП “Войневічы”. Пераможцы адзначаны граматамі раённага выканаўчага камітэта і грашовымі прэміямі ад Дзятлаўскага добраахвотнага пажарнага таварыства. Раённыя ўзнагароды камандам уручыў Дзмітрый Баравік, суцяшальны прыз – старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк.

Лідарства ў спаборніцтвах санітарных дружын пацвердзіла каманда КСУП “Войневічы”, якую рыхтавала фельчар Войневіцкага ФАПа Іна Рукан; віцэ-чэмпіёнам стала каманда КСУП “Жукоўшчына” пры ўдзеле фельчара Жукоўшчынскага ФАПа Ларысы Кучынскай; бронзавым прызёрам – “КСУП “Хвінявічы”, трэнер – фельчар Парэцкай амбулаторыі Тэрэза Плошчанка.

Уладальнікі прызавых месцаў атрымалі дыпломы і грашовыя прэміі, былі адзначаны прызамі за работу на этапах.

Пераможцы сярод санітарных і пажарных дружын Дзятлаўшчыны прадставяць наш раён на абласных спаборніцтвах напрыканцы чэрвеня.

Наталля АВЯРЧУК

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации