Уладзімір Сіняк: “З суседзямі трэба жыць дружна”

20 ліпеня прыём грамадзян у будынку Казлоўшчынскага сельскага выканаўчага камітэта правёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Нёманскай выбарчай акрузе № 56 Уладзімір Сіняк.

Уладзіміру Аляксандравічу паступіла 3 звароты, адзін з якіх быў тэлефонным ад жыхаркі райцэнтра.

Жыхара гарпасёлка Казлоўшчына хвалявала выдаленне дрэваў, якія растуць на тэрыторыі жыллёва-будаўнічага таварыства. Частка з іх ужо прызнана аварыйнымі і будзе спілавана, аднак гэта тычыцца не ўсіх “волатаў”. Як расказаў мужчына, вышыня бярозы, якую палічылі “здаровай”, звыш двух дзясяткаў метраў – прыкладна такая ж адлегласць да дома. Бярозе ні адзін дзясятак гадоў, і пры моцным ветры яна можа зламацца і пашкодзіць будынак. Да слова, у заяўніка ўжо быў падобны “сумны вопыт”, калі на дах яго хлява ўпала галіна старой таполі, рамонт гаспадару давялося выконваць за свой кошт, таму мужчына выказаў зацікаўленасць у спілоўванні вялікай бярозы.

Старшыня Казлоўшчынскага сельвыканкама Вадзім Бялятка, які таксама прысутнічаў на прыёме, зазначыў, што з праблемай тут знаёмы, ён ужо размаўляў са старшынёй жыллёва-будаўнічага таварыства і патлумачыў яму алгарытм прыняцця рашэння адказнымі службамі раёна ў падобных выпадках. Найперш, старшыні жыллёвага таварыства неабходна напісаць заяву аб выдаленні дрэва на сельвыканкам, затым будуць прымацца наступныя рашэнні.

Уладзімір Сіняк узяў пытанне гарпасялкоўца на свой кантроль і па заканчэнні прыёму выехаў на адрас мужчыны, каб ацаніць сітуацыю на месцы.

Адразу некалькі тэмаў хвалявалі жыхара адной з вёсак сельсавета. Па-першае, на тэрыторыі суседняга, цяпер ужо нежылога домаўладання, павырасталі дзікарослыя дрэвы, лісце з якіх сыплецца на ўчастак мужчыны. Па-другое, яшчэ адзін сусед, калі ставіў сваю агароджу, пашкодзіў і не паправіў агароджу заяўніка.

Вяскоўцу патлумачылі, што высакарослыя дрэвы, згодна з патрабаваннямі заканадаўства, павінны расці не бліжэй за 5 метраў ад мяжы суседніх участкаў. Уцэлым, сітуацыю з выездам на месца паабяцаў ацаніць старшыня сельвыканкама Вадзім Бялятка.

Дэпутат патлумачыў заяўніку, што яму акажуць тую дапамогу, якая адпавядае заканадаўству, а яшчэ даў слушную жыццёвую параду:

“З суседзямі трэба жыць дружна, бо гэта людзі, якія заўсёды знаходзяцца побач і могуць прыйсці на дапамогу ў цяжкую хвіліну”.

Апошняе пытанне для дэпутата па тэлефоне агучыла дзятлаўчанка. Жанчыну хвалявала праблема законатворчай дзейнасці, а дакладней, уключэння ў заканадаўства дадатковых магчымасцяў для фарміравання працоўнага стажу для грамадзян, якія даглядаюць інвалідаў. Уладзімір Сіняк паабяцаў нашай зямлячцы перадаць яе пажаданні старшыні камісіі, што курыруе пытанні сацыяльнага забеспячэння.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga 

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

48 минут ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

2 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

19 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

19 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

22 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

22 часа ago