Уладзімір Сіняк: “Важныя мабілізацыя і дысцыпліна на ўсіх узроўнях вытворчых і кіраўнічых працэсаў”

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Нёманскай выбарчай акрузе № 56 Уладзімір Сіняк:

– У час пасяджэння Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь кіраўнік дзяржавы дакладна расставіў усе акцэнты. Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што беларуская эканоміка ў цяперашні момант знаходзіцца пад уздзеяннем беспрэцыдэнтнага санкцыйнага прэсу.

Трэба меркаваць, што наступствы могуць быць значна больш сур’ёзнымі. Далейшыя сцэнарыі развіцця сітуацыі залежаць ад шэрагу фактараў.

У вытворчай дзейнасці трэба рабіць упор на інавацыйную прадукцыю, абнаўляць матэрыяльна-тэхнічную базу, падаўжаць тэрмін дзеяння перадавых сертыфікатаў адпаведнасці на сістэмы менеджменту якасці і таксама на прадукцыю, захоўваць і нарошчваць партфель аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці. І па такога роду напрамках трэба смялей выкарыстоўваць сродкі мясцовых інавацыйных фондаў.

Важныя таксама мабілізацыя і дысцыпліна на ўсіх узроўнях вытворчых і кіраўнічых працэсаў.

Без гэтага немагчыма вырашыць пастаўленыя задачы. А яны, нагадаю, – няпростыя. Сёлета эканоміка нашай краіны павінна спрацаваць на ўзроўні мінулага года.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Парадак звароту па ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур у электроннай форме

Лічбавізацыя дзяржаўных паслуг у Беларусі набірае абароты. Унікальны ідэнтыфікатар – той самы ключ, які адкрывае…

11 часов ago

Якая роля бібліятэкі ў фарміраванні рэгіянальнага трэнда?

На базе Дзятлаўскай раённай бібліятэкі з удзелам спецыялістаў сферы нашай краіны і Расійскай Федэрацыі 26…

12 часов ago

Юрий Караев с рабочим визитом посетил Слоним

В центре внимания — подготовка к «Дажынкам-2027» и решение проблем жителей. Председатель Гродненского облисполкома Юрий…

13 часов ago

Безопасность на воде = соблюдение правил использования спасательных средств

24 ноября поступило сообщение об утонувшем мужчине 1957 года рождения в ручье Мостище вблизи п.…

13 часов ago

Прямая линия

4 декабря с 09.00 до 11.00 состоится прямая телефонная линия с председателем суда Дятловского района…

14 часов ago

Конкурс. “Перамога” абвяшчае пераможцаў: хто ж стаў лепшым?

Перыяд збору ўраджаю завершаны, узнагароджаны лепшыя з лепшых лідары сельскагаспадарчых дасягненняў. Святочным акордам і словамі…

14 часов ago